Фалькавічы (Лідскі раён)
Фа́лькавічы[1] (трансліт.: Faĺkavičy, руск.: Фальковичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на поўдзень ад г. Ліда. 18 гаспадарак, 23 жыхары (2015). ГісторыяПаводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года вядомы фальварак і вёска Фалькаўшчына (Falkowszczyzna), што належалі ксяндзам-дамініканам з Ельні[2]. У 1870 годзе вёска Фалькаўшчына ў Ганчарскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Паводле польскага перапісу 1921 г., вёска Ганчарскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, 43 жылыя пабудовы, 213 жыхароў. 3 1940 да 1954 года цэнтр Фалькавіцкага сельсавета[3]. У 1950 створаны калгас «Багатыр». Дзейнічала Фалькавіцкая пачатковая школа, працаваў магазін. НасельніцтваДынаміка насельніцтва: ![]() Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia