Раклёўцы
Раклёўцы[1] (трансліт.: Raklioŭcy, руск.: Реклёвцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад Ліды. Рэльеф раўнінны. На поўнач і ўсход ад вёскі — лес. На захадзе мясцоваць меліяраваная. За 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчаны чыгуначны прыпыначны пункт Раклёўцы на лініі Ліда — Масты. Паблізу праходзіць шаша М6 Мінск—Гродна. ГісторыяШляхціч Станіслаў Якубавіч Раклевіч 30 кастрычніка 1556 г. атрымаў прывілей на вольную карчму ў сваім маёнтку — вёсцы Раклевічы. Землеўладальнік прасіў у вялікага князя дазволу пабудаваць карчму, каб гандляваць у ёй півам, мёдам, «горелкою шинъковати». Вялікі князь улічыў, што яго гаспадарчых корчмаў тут няма, і дазволіў Раклевічу пабудаваць карчму[2]. У Падымным тарыфе 1775 г., у Лідскай парафіі згадваецца вёска Раклёўцы паноў Альшэўскіх, у якой 10 дымоў. У вопісах парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. у лідскай парафіі — Раклёўцы, вёска і карчма пана Альшэўскага, падстолія Лідскага. Згадана тут, што дарога да Белагруды цягнецца каля Раклёўцаў на Ольжаў-Нелюбоўскі (Малое Ольжава). З 1795 — у Расійскай імперыі. У 1861, пасля скасавання прыгону, утворана Тарноўская воласць, куды ўвайшлі і Раклёўцы. З верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Вольшаўскім сельсавеце. Побач згадваецца чыгуначная казарма (2 жыхары). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia