Малое Вольжава
Малое Вольжава[1], Малое Ольжава — вёска ў Беларусі, у Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад горада Ліда. ГісторыяПольскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава, а таксама Малое і Вялікае Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Малое Ольжава належала пані Раклёвай. У Вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г., у лідскай парафіі згадваецца Малое Ольжава, двор Нелюбоўскага, Альшэўскага, падстолія Лідскага. На пачатку ХХ ст. вядома як фальварак Маўрасаў Тарноўскай воласці Лідскага павета, 41 жыхар, 300 дзесяцін зямлі. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета, 3 жылых пабудовы, 53 жыхары. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia