Парачаны
Парача́ны[1] (трансліт.: Paračany, руск.: Поречаны) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад Ліды, на шашы Р11, што вядзе з Гродна на Навагрудак. За 1,6 км на захад ад вёскі размешчаны прыпыначны пункт на чыгуначнай лініі Ліда — Масты. Рэльеф раўнінны. На паўночным усходзе працякае рака Дзітва. З захаду і поўдня ўчасткі лесу. ГісторыяЗ першай паловы XV стагоддзя землеўладальнікамі ў гэтай мясцовасці былі Завішы. Каля 1442 года вялікі князь літоўскі Казімір пацвердзіў Завішам 12 людзей парачан у Лідскай воласці, якія ўжо перад тым былі іх спадчынай па бацьку Андрэю Завішу (кухмістру вялікага князя)[2]. Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае Парачаны (Porzeczany) у Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла. Побач ва ўрочышчы Арлянка (Orlanka) над Дзітвою, па дарозе на Белагруду мелася карчма і вапельня (печы для абпальвання вапны)[3]. Старая дарога з Ліды праходзіла міма Ольжава на Белагруду, далей бегла цераз Дзітву на Парачаны, Голдава і Жалудок і была вядома пад назвай Зэльвенскага гасцінца[3]. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. З фронту не вярнуліся 6 вяскоўцаў. У 1950 годзе арганізаваны калгас «1 Мая». Затым землі ўвайшлі ў склад калгаса «Сцяг Саветаў». Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Радзівонішкаўскага сельсавета[4], да 2009 года — у склад Голдаўскага сельсавета[5]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia