Хобіт (кінатрылогія)
«Хобіт» — пастаўленая рэжысёрам Пітэрам Джэксанам серыя з трох звязаных адзіным сюжэтам кінастужак, якая ўяўляе сабой экранізацыю аповесці Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Трылогія складаецца з фільмаў:
ТрылогіяФільмы з'яўляюцца вольнай экранізацыяй аповесці Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Яны распавядаюць нам пра прыгоды хобіта Більба Торбінса і трынаццаці гномаў на шляху да Адзінокай гары, а таксама з'яўляюцца прыквелам да кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў». Узроставыя абмежаванні ўсіх трох фільмаў: дзецям старэйшым за 12 гадоў. Сусветная прэм’ера фільма «Хобіт: Нечаканая вандроўка» адбылася 28 лістапада 2012 года ў Уэлінгтане, Новая Зеландыя[2]. 12 снежня фільм выйшаў у пракат у Новай Зеландыі, 13 снежня — у Вялікабрытаніі, 14 снежня — у ЗША, а 19 снежня — у Расіі[3]. Сюжэт фільма апавядае пра новыя прыгоды гномаў, Гандальфа Шэрага і Більба, якія перайшлі горы і цяпер ратуюцца ў Беарна ад оркаў на чале з жудасным Болгам, якія пераследваюць іх. Паспяхова правёўшы гномаў і хобіта на поўнач, чараўнік адпраўляецца ў крэпасць Дол-Гулдур, дзе сутыкаецца з Некрамантам, які апыняецца нікім іншым як Саўранам, а тым часам гномы і Більба блукаюць па Цемналессі. Там яны змагаюцца з гіганцкімі павукамі, а затым трапляюць у палон да эльфаў Трандуіла. Дзякуючы знаходлівасці Більба ўсім удаецца збегчы з вязніцы і дасягнуць азёрнага горада Эсгарота. Пасля мноства нягод гномы нарэшце дасягаюць Эрэбора — іх былога каралеўства. Більба пранікае ў пячоры Адзінокай гары, дзе дракон Смаўг ахоўвае незлічоныя багацці. Чароўны пярсцёнак дапамагае хобіту выратавацца ад цмока. Смаўг ляціць у Азёрны горад, а велізарная армія оркаў пад камандаваннем Азога набліжаецца да Адзінокай гары, неўзабаве адбудзецца Бітва пяці войскаў. Прэм'ера трэцяй часткі, «Хобіт: Бітва пяці войскаў», адбылася 1 снежня 2014 года. СтварэннеРэжысёрРэжысёрам фільма першапачаткова планаваўся рэжысёр трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Пітэр Джэксан. Аднак яго судовы разгляд з кампаніяй New Line Cinema па фінансавых пытаннях зрабіла гэта немагчымым. Джэксан быў звольнены з праекта, а ў студыі не знайшлося ні часу, ні сцэнарыя для рэалізацыі фільма. Прадзюсар Сол Зэнц, які валодаў правамі на экранізацыі Толкіна, заняў бок Джэксана і заявіў, што, калі New Line не паспеюць пачаць здымкі да 2009 года, ён адкліча правы і разам з Джэксанам прыступіць да пошукаў новай студыі. ![]() Кампраміс быў знойдзены ў 2008 годзе. Джэксану было прапанавана крэсла прадзюсара новага праекта, што задаволіла ўсе бакі. Рэжысёрам жа стаў Гільерма дэль Тора, аўтар фільма «Лабірынт фаўна», а таксама дылогіі «Хелбоя». Раней дэль Тора скептычна адклікаўся пра фэнтэзі ў стылі Дж. Р. Р. Толкіна[4], але пасля прызначэння паабяцаў узяцца за працу з запалам. 30 мая 2010 года стала вядома, што Гільерма дэль Тора выбыў з праекта з-за чарговай адтэрміноўкі пачатку здымак у сувязі з фінансавымі праблемамі Metro-Goldwyn-Mayer, якая валодае правамі на экранізацыю[5]
Пітэр Джэксан з гэтай нагоды сказаў наступнае:
Пасля таго, як дэль Тора пакінуў праект, у рэжысёрскае крэсла вярнуўся Пітэр Джэксан, як і планавалася першапачаткова. АкцёрыІэн Мак-Келен і Эндзі Серкіс падпісалі кантракты на звыклыя ролі Гандальфа і Голума адпаведна[6]. Х’юга Уівінг ізноў сыграе Элранда[7]. Галоўным прэтэндэнтам на ролю Більба Торбінса лічыўся Джэймс Мак-Эвой, які іграў фаўна Тумнуса ў «Хроніках Нарніі», таму з ім вяліся інтэнсіўныя перамовы. Аднак акцёр адмовіўся ад гэтай ролі[8]. У кастрычніку 2010 года стала вядома, што ролю Більба будзе іграць Марцін Фрымен, выканаўца роляў доктара Ватсана з брытанскага серыяла «Шэрлак» і Артура Дэнта з «Аўтастопам па галактыцы». Перамовы з ім вяліся даўно, аднак акцёр адмаўляўся падпісваць кантракт, спасылаючыся на здымкі ў працягу «Шэрлака»[9], пакуль не быў зменены графік здымак «Хобіта». Таксама стаў вядомы асноўны акцёрскі склад (гл. ніжэй). Бюджэт трылогііКалі ў 2007 годзе Warner анансавала праект (тады «Хобіт» быў яшчэ дылогіяй), на кожны з фільмаў планавалася выдаткаваць каля 150 мільёнаў долараў. Для працы над фільмамі Warner Bros. стварыла кінакампанію 3 Foot 7 Ltd. Паводле яе дакументаў, новазеландскія падаткаплацельшчыкі ўклалі ў вытворчасць фільмаў 98 мільёнаў новазеландскіх долараў. У кастрычніку 2013 года прадзюсары апублікавалі інфармацыю пра тое, што стварэнне трылогіі «Хобіт» Пітэра Джэксана абыйдзецца ў два разы даражэй, чым трылогія «Уладар Пярсцёнкаў» (на вытворчасць «Уладара» пайшло 280 мільёнаў і яшчэ 145 мільёнаў на маркетынг), Гэта было звязана з тым, што рэжысёр вырашыў паэксперыментаваць з хуткасцю кадра, здымаючы ў 48 fps, і ў дадатак да ўсяго — у 3D. Студыя заявіла, што на стварэнне фільмаў выдаткаваны ўжо 561 мільён долараў, але праца над карцінамі працягваецца. Прычым, у прыведзеную суму ўваходзяць 266 здымачных дзён, выдаткаваных на «Хобіта» ў 2011—2012 гадах, але не ўваходзяць дадатковыя два месяцы пераздымак, атрыманыя Джэксанам пазней. Акрамя таго, да праславутай сумы дададуцца расходы на постпрадакшн 2013—2014 гадоў, калі будуць выпушчаны другая і трэцяя часткі[10]. Да сакавіка 2014 года прамежкавы кошт прац над фільмамі ўзрос да 745 млн долараў, але Warner змагла вярнуць сабе 122 мільёна долараў ад новазеландскіх падаткаплацельшчыкаў, праз падатковыя ільготы[11]. ДызайнДжон Хоу і Алан Лі, якія працавалі ў кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў», былі наняты для стварэння дызайну Серадзем'я, у якім адбываюцца ўсе падзеі. Таксама паведамлялася, што дызайн будзе стварацца пры дапамозе рэжысёра Гільерма дэль Тора. Сам Дэль Тора заявіў, што дызайн Серадзем'я не будзе цалкам падобны на дызайн у кінатрылогіі «Уладар Пярсцёнкаў». Да прыкладу, эльфы і оркі знешне моцна адрозніваюцца ад сваіх суродзічаў ва «Уладары Пярсцёнкаў». Аднак, некаторыя дызайнерскія ідэі Тора ўсёткі пераняў з «Уладара Пярсцёнкаў», але не ўсе, як гаворыць сам рэжысёр[12]. Дэль Тора таксама мае вопыт дызайнерскіх прац у фільмах «Хелбой» і «Лабірынт фаўна»[13]. ЗброяДызайн зброі ствараўся з апорай на рэальныя гістарычныя ўзоры. Апрача іншай зброі — ужо выкарыстаны ў серыі кінжал «Джала», які ў самым пачатку «Уладара Пярсцёнкаў» ужо пажылы Більба дорыць свайму пляменніку Фрода, а таксама меч Гандальфа Гламдрынг. Абодва гэтыя мячы маюць гістарычныя прататыпы: Джала падобны на клінкі старажытных спартанцаў, а зброя Гандальфа — на меч бронзавага веку і заходнееўрапейскі паўтараручны меч. Паводле меркавання аўтара артыкула «„Хобіт“. Сярэдневяковая зброя ў фільме»[14], дызайнеры фільма, ствараючы зброя гномаў, чэрпалі натхненне ў разнастайнай зброі: старажытнагрэчаскай фалькаце, заходнееўрапейскім фальшыёне, старажытнагерманскім скрамасаксе і еўрапейскім фошардзе, старажытнаіранскай булаве, траншэйнай дубінцы, скандынаўскай, польскай і венгерскай баявых сякерах. Зброя і даспехі эльфійскіх вершнікаў Раздола не моцна адрозніваецца ад узбраення войскаў Апошняга Саюза ў фільме «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка», эльфы тут таксама страляюць з коней з лукаў (у Толкіна ў «Сільмарыліёне» часта згадваюцца эльфійскія конныя лучнікі). У роляхНіжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільме[15][16]: Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia