Дамброўка (Брэсцкі раён)
Дамбро́ўка[1] (трансліт.: Dambroŭka, руск.: Домбровка) — хутар у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII стагоддзя як маёнтак у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак, у склад якога ўваходзілі 6 фальваркаў і каля 20 навакольных вёсак, належаў графу Сіверу. Паводле рэвізіі 1833 года 2029 сялянскіх душ. Пасля смерці графа мантак перайшоў да яго дачкі. Паводле інвентару 1846 года ў ім налічвалася 2063 сялянскія душы і 4235 дзесяцін зямлі, якія належалі графіне Сівер і пані Бахмецевай. Працавалі млын, цагельны і вінакурны заводы, палатняная фабрыка. У 1870 годзе вёска адносілася да Цюхініцкай сельскай грамады. У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[2]. 7 лютага 1972 года з уліковых дадзеных выключана вёска Дамброўка, жыхары якой перасяліліся ў вёску Ліпінкі[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia