Такарня
Така́рня[1] (трансліт.: Takarnia, руск.: Токарня) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 29 км ад Мінска, правым беразе Свіслачы. НазваНазва, хутчэй за ўсё, звязана з апрацоўкай дрэва тачэннем[2]. ГісторыяРанняя гісторыя![]() Вядома прынамсі з 1511 года, калі адносілася да маёнтка Грэбень, шляхецкая ўласнасць[3]. У XVII стагоддзі сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Віленскага біскупства[4][5], належала да ключа Лешніца[6]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У час раздачы земляў колішняй Рэчы Паспалітай фаварытам Кацярыны II, у 1796 годзе Такарня дасталася генералу Папову[6]. У 1800 годзе ў Такарні была вінакурня і царква. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пазней уласнасць перайшла да Іскрыцкіх. Генерал Аляксандр Іскрыцкі меў з жонкай Антанінай Мянжынскай сына Андрэя. Дачка Андрэя Іскрыцкага, Алімпіяда Жылінская[7], выйшла замуж за Івана[8] Бунге, такім чынам маёнтак праз вена перайшоў да Бунге[6]. У 1858 годзе былі сядзіба і вёска Такарня. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці. Паводле апісанняў Аляксандра Ельскага, у другой палове XIX стагоддзя ў Такарні была прыгожая рэзідэнцыя Бунге, каля двара невялікая царква з пахаваннямі Іскрыцкіх, фруктовыя сады, вялікая вінакурня з правам прапінацыі (вырабу і продажу алкаголю), млыны[6]. Да маёнтка Такарня таксама адносілася Бардзілаўка Такарынская (цяпер у межах вёскі Бардзілаўка)[9]. ![]() У 1895 годзе на млыне ў Такарні працавалі 4 рабочыя. У 1897 годзе ў маёнтку былі крухмальны завод, вадзяны млын. У пачатку XX стагоддзя вёска злілася з вёскай Пярэжыр, застаўся толькі маёнтак Такарня, уласнасць Алімпіяды Андрэеўны Бунге[10]. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[11]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя маёнтка, створаны саўгас, у якім былі вадзяны млын, крупадзёрка, сукнавалка. У 1921 годзе адкрыта школа 1-й ступені. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У 1960 годзе населены пункт меў статус участка. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[12]. Насельніцтва
Славутасці![]()
Страчаная спадчына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia