Катловіца
Катло́віца[1] (трансліт.: Katlovica, руск.: Котловица) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 10 км на ўсход ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 124 км ад Гомеля. Водная сістэмаНа поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з аўтадарогай Рэчыца-Лоеў. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротной вуліцы, забудаванай двухбакова, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, а ва 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі), быў клуб. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia