КалькуляцыяКалькуляцыя — гэта сістэма вылічэння ў грашовым выражэнні фактычнага або планаванага сабекошту адзінкі прадукцыі, работы або паслугі. Калькуляцыя з'яўляецца адным з асноўных інструментаў эканамічнага аналізу і фінансавага планавання ў дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый[1]. Агульная характарыстыкаКалькуляцыя цесна звязана з ацэнкай вытворчых і гаспадарчых працэсаў, бо дазваляе вызначыць, колькі рэсурсаў (матэрыяльных, працоўных, фінансавых) было выкарыстана для стварэння канкрэтнага віду прадукцыі або аказання паслугі. Яна забяспечвае кіраўніцтва прадпрыемства інфармацыяй для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, планавання, цэнаўтварэння, эканамічнага аналізу і кантролю. Функцыі і значэннеКалькуляцыя дазваляе[2]:
Аб’екты і адзінкі калькуляцыіАб’ектамі калькуляцыі з’яўляюцца асобныя вырабы, групы прадукцыі, віды работ або паслуг. У якасці калькуляцыйнай адзінкі выкарыстоўваюцца натуральныя або ўмоўна-натуральныя вымяральнікі — тоны, штукі, метры, літры і інш[3]. Віды калькуляцыі
Метадалогія і асаблівасціПарадак калькулявання залежыць ад тэхналагічных і арганізацыйных асаблівасцей вытворчасці, абраных метадаў уліку, структуры прадпрыемства і іншых фактараў. Важную ролю ў фарміраванні інфармацыі адыгрывае кіраўніцкі (упраўленчы) улік, у рамках якога калькуляцыя выступае асновай для прыняцця аператыўных і стратэгічных рашэнняў[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia