Банкаўскі ўлікБанкаўскі ўлік — гэта сістэма бесперапыннага збору, рэгістрацыі і апрацоўкі інфармацыі аб стане і руху актываў, абавязацельстваў і капіталу банка. Ён ахоплівае даныя аб грашовых сродках, міжбанкаўскіх і кліенцкіх крэдытах, рахунках, каштоўных паперах і г.д. Гэтыя даныя служаць асновай для фармавання справаздачнасці аб фінансавым становішчы і выніках дзейнасці банка. Сутнасць і значэннеПравільная арганізацыя банкаўскага ўліку забяспечвае эфектыўнасць банкаўскіх аперацый і якасць банкаўскіх паслуг[1]. Банкаўскі ўлік цесна звязаны з улікам у іншых сектарах эканомікі, бо банкі адкрываюць і вядуць рахункі ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць свае фінансавыя аперацыі праз банкаўскую сістэму[1]. Аперацыі, адлюстраваныя ў актыве балансу банка, адпавядаюць пасіву ў балансах прадпрыемстваў і арганізацый. Грашовыя сродкі на рахунках прадпрыемстваў і арганізацый у іх балансах адлюстроўваюцца ў актыве, а ў балансе банка — у пасіве[1]. Бухгалтарскі ўлік у банках наўпрост уплывае на стан уліку ў іншых арганізацыях. Ён адыгрывае важную ролю ў рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі дзяржавы, эфектыўным функцыянаванні банкаўскай сістэмы, забяспечвае своечасовай інфармацыяй аб дзейнасці банкаў, адлюстроўваючы фінансавыя патокі на ўзроўні асобных арганізацый і краіны ў цэлым[1]. Асаблівасці банкаўскага ўлікуКлючавая асаблівасць банкаўскага ўліку заключаецца ў штодзённым завяршэнні ўліковага працэсу — у супастаўленні абаротаў і рэшткаў па аналітычных і сінтэтычных рахунках, а таксама ў складанні штодзённага балансу па балансавых і пазабалансавых рахунках[1]. Важным элементам з'яўляецца аналітычны ўлік, які ўяўляе сабой дэталёвае адлюстраванне стану і руху актываў, абавязацельстваў, капіталу, даходаў, расходаў і прыбытку банка. Асновай з’яўляюцца рахункі кліентаў[1]. У БеларусіУ Беларусі метадалагічнае кіраўніцтва бухгалтарскім улікам і справаздачнасцю ў банкаўскай сістэме ажыццяўляе Нацыянальны банк. Прававую аснову банкаўскага ўліку складаюць[1]:
Пры складанні фінансавай справаздачнасці банкі абавязаны кіравацца як нацыянальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, так і Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці[1]. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia