Уліковая палітыкаУліковая палітыка — сукупнасць спосабаў арганізацыі і вядзення бухгалтарскага ўліку, якая прымаецца арганізацыяй самастойна[1]. Прынятая ўліковая палітыка прымяняецца паслядоўна ад аднаго справаздачнага года да іншага[2]. Афармленне і зацвярджэннеУліковая палітыка арганізацыі афармляецца ў выглядзе адпаведнага палажэння, якое падпісваецца галоўным бухгалтарам, кіраўніком арганізацыі або індывідуальным прадпрымальнікам, што аказвае паслугі вядзення бухгалтарскага ўліку і складання справаздачнасці. Палажэнне зацвярджаецца кіраўніком арганізацыі або іншымі асобамі (органамі), упаўнаважанымі на гэта заканадаўствам або статутам арганізацыі[1]. Прынцыпы і мова дакументацыіУліковая палітыка павінна грунтавацца на прынцыпах бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, прадугледжаных заканадаўствам[1]. Змест уліковай палітыкіУліковая палітыка арганізацыі змяшчае наступныя элементы:
Калі арганізацыя мае філіялы або прадстаўніцтвы, уліковая палітыка павінна прадугледжваць спосаб вядзення бухгалтарскага ўліку іх дзейнасці[1]. ПатрабаванніДа ўліковай палітыкі прад’яўляюцца наступныя асноўныя патрабаванні:
Прымяненне прафесійнага меркаванняКалі заканадаўства не ўстанаўлівае парадку адлюстравання канкрэтных гаспадарчых аперацый, асобных складнікаў актываў, абавязацельстваў, уласнага капіталу, даходаў ці выдаткаў, арганізацыя самастойна распрацоўвае такі парадак з выкарыстаннем прафесійнага меркавання з улікам патрабаванняў заканадаўства[1]. Змены ўліковай палітыкіУліковая палітыка звычайна не змяняецца, за выключэннем наступных выпадкаў:
Змены, звязаныя з рэарганізацыяй або ліквідацыяй, уносяцца з пачатку справаздачнага года. Усе змены павінны быць абгрунтаваныя, падпісаныя галоўным бухгалтарам, кіраўніком арганізацыі або індывідуальным прадпрымальнікам і зацверджаны ўпаўнаважанымі асобамі або органамі[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia