Справаздача аб руху грашовых сродкаўСправаздача аб руху грашовых сродкаў — дакумент, які змяшчае звесткі аб наяўнасці ў арганізацыі грашовых сродкаў і іх руху, у тым ліку пра крыніцы паступлення і напрамкі выкарыстання гэтых сродкаў[1]. Змест справаздачыСправаздача ўтрымлівае інфармацыю пра[1]:
У справаздачы адлюстроўваюцца[2]:
Аналітычнае значэннеАналізуючы справаздачу аб руху грашовых сродкаў, можна атрымаць ускоснае ўяўленне аб эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства. Найбольш поўнае ўяўленне справаздача дае ў спалучэнні з бухгалтарскім балансам і справаздачай аб прыбытках і стратах. Пры гэтым паказчыкі кароткатэрміновай ліквіднасці і крэдытаздольнасці арганізацыі адлюстроўваюцца ў справаздачы аб руху грашовых сродкаў дастаткова аб’ектыўна[1]. Крыніцы дадзеныхСправаздача складаецца на падставе інфармацыі, якая абагульняецца на рахунках[3]:
Абароты паміж указанымі рахункамі ў справаздачы не паказваюцца. Таксама адлюстроўваюцца напрамкі выдадзеных іншым асобам крэдытаў і пазыкаў. Метады складанняІснуюць два асноўныя метады складання справаздачы[1]: Прамы метад — заключаецца ў вылічэнні сум паступленняў і расходаў па дадзеных бухгалтарскага ўліку. Дазваляе дакладна вызначыць памер кожнага артыкула даходаў і выдаткаў, але не раскрывае ўзаемасувязі з іншымі справаздачамі. Ускосны метад — зручны для адлюстравання сувязі паміж фінансавымі рэсурсамі і вынікамі дзейнасці. Інфармацыя бярэцца з раздзелаў справаздачы аб прыбытках і стратах і бухгалтарскага балансу. У БеларусіФорма і парадак складання Справаздачы аб руху грашовых сродкаў у Рэспубліцы Беларусь зацверджаны Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. № 104 «Аб складанні індывідуальнай бухгалтарскай справаздачнасці»[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia