Кіраўнічы ўлік

Бухгалтарскі ўлік
Ключавыя паняцці

БухгалтарБухгалтарскі рахунак
Галоўная бухгалтарская кніга
Абаротна-сальдавая ведамасць
Справаздачны перыяд
Уліковая палітыка
Падвойны запісПраводка
Дэбет і крэдытАктывы і пасівы
КалькуляцыяСабекошт
МСФСGAAP

Фінансавая справаздачнасць

Бухгалтарскі баланс
Справаздача аб прыбытках і стратах
Справаздача аб руху грашовых сродкаў
Справаздача аб змене капіталу
КансалідаванаяКамбінаваная

Вобласці бухгалтарскага ўліку

Улік выдаткаўФінансавы ўлікСудовая бухгалтэрыя
Улік фондаўКіраўнічы ўлікПадатковы ўлік
Бюджэтны ўлікБанкаўскі ўлік

Аўдыт
Фінансавы кантроль

Кіраўнічы ўлік — гэта інфармацыйная сістэма, мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне менеджменту арганізацыі неабходнай інфармацыяй для мэт кіравання. Інфармацыйная падтрымка кіраўнічага ўліку ажыццяўляецца ў трох ключавых сферах: планаванне, кантроль, прыняцце кіраўнічых рашэнняў[1].

Калі бухгалтарскі ўлік у першую чаргу арыентаваны на знешнюю справаздачнасць (дзяржаўныя органы, падатковая служба, інвестары, крэдыторы), то кіраўнічы ўлік ствараецца выключна для кіраўніцтва арганізацыі[2].

Сутнасць

Асноўным аб’ектам бухгалтарскага кіраўнічага ўліку з’яўляюцца[3]:

  • гаспадарчыя аперацыі;
  • рэсурсы для вытворчасці;
  • даходы, выдаткі, страты;
  • усе філіялы, для якіх праводзіцца персанальны аналіз.

Кіраўнічы ўлік дазваляе:

  • планаваць дзейнасць арганізацыі з дапамогай бюджэтавання;
  • кантраляваць і скарачаць выдаткі і страты;
  • высветліць, дзе фактычныя паказчыкі дзейнасці не адпавядаюць планавым;
  • аналізаваць дзейнасць арганізацыі ў цэлым і ў асобных падраздзяленнях.

Таксама кіраўнічы ўлік дазваляе даведацца:

  • пра колькасць запасаў на складзе;
  • пра рэальны прыбытак за мінусам усіх выдаткаў;
  • пра сабекошт прадукту або паслугі;
  • пра абгрунтаванасць адпускной цаны;
  • пра рэсурсы арганізацыі, якія можна інвеставаць у развіццё.

Крыніцы

  1. Управленческий учет : учеб.-метод. пособие / Л. В. Пашковская. — 4-е изд., перераб. и доп. — Минск : БГЭУ, 2018. — 119 с. ISBN 978-985-564-190-3.
  2. Управленческий учет для бизнеса: пошаговое внедрение, примеры отчетов. beseller.by. Праверана 19 мая 2025.
  3. Бухгалтерский управленческий учет (руск.). Консалт.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya