Кансалідаваная фінансавая справаздачнасцьКансалідаваная фінансавая справаздачнасць — гэта справаздачнасць, якая складаецца па групе арганізацый як справаздачнасць адзінай арганізацыі[1]. Яе складаюць юрыдычныя асобы, што маюць даччыныя прадпрыемствы, прадстаўніцтвы, філіялы і іншыя структурныя падраздзяленні[2]. Групы арганізацыйКансалідаваная справаздачнасць складаецца па наступных групах арганізацый[3]: – холдынг; – гаспадарчае таварыства і яго ўнітарныя прадпрыемствы, даччыныя і залежныя гаспадарчыя таварыствы; – унітарнае прадпрыемства і яго даччыныя ўнітарныя прадпрыемствы. ЗместГадавая кансалідаваная справаздачнасць складаецца з[3]: – справаздачы аб прыбытках і стратах; – справаздачы аб змене ўласнага капіталу; – справаздачы аб руху грашовых сродкаў; – заўваг да кансалідаванай справаздачнасці. У БеларусіПарадак складання кансалідаваная справаздачнасці ў Рэспубліцы Беларусі рэгулюецца Закона "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці"[1], а таксама Пастановай Міністэрства фінансаў "Аб зацвярджэнні Нацыянальнага стандарту бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці"[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia