Камбінаваная справаздачнасцьКамбінаваная справаздачнасць — від кансалідаванай фінансавай справаздачнасці. Камбінаваная справаздачнасць прадугледжвае стварэнне групавой справаздачнасці любых адвольна згрупаваных кампаній[1], часцей за ўсё згрупаваныя кампаніі належаць аднаму інвестару або групе інвестараў[2][3]. Методыка складання камбінаванай справаздачнасці не з'яўляецца прадметам рэгулявання Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (МСФС), бо няма стандарту, які прама рэгуляваў бы складанне такой справаздачнасці[1]. Аднак асаблівасць міжнародных стандартаў у тым, што МСФС — гэта не набор стандартаў, а набор прынцыпаў. Прынцыпы вызначаюць агульныя правілы і не з'яўляюцца канкрэтнымі ўказаннямі[4], а МСФС не забараняе кампаніям складаць камбінаваную справаздачнасць. Такім чынам, камбінаваная справаздачнасць можа цалкам адпавядаць патрабаванням МСФС і фінансавай справаздачнасці[1]. На практыцы распаўсюджаная сітуацыя, калі некалькі кампаній фактычна кантралююцца адным уласнікам, але юрыдычна яны не звязаныя паміж сабой. Міжнародныя стандарты наўпрост не дазваляюць выпусціць фінансавую справаздачнасць групы, у якой няма дакладна вызначанай мацярынскай кампаніі. Якраз рашэннем такой праблемы можа стаць падрыхтоўка камбінаванай фінансавай справаздачнасці[2][заўв 1] Методыка складанняНа пачатковым этапе стварэння камбінаванай справаздачнасці фармуюцца пакеты справаздачнасці для кожнай кампаніі асобна. Далей — адпаведныя паказчыкі падраздзяленняў. Затым цалкам выключаюцца ўнутрыгрупавыя аперацыі і рэшты, нерэалізаваныя ўнутрыгрупавыя прыбыткі і страты[5]. Асноўным адрозненнем камбінаванай справаздачнасці ад кансалідаванай з'яўляецца тое, што ў кансалідаванай паказваецца капітал толькі мацярынскай кампаніі, а ў камбінаванай капіталы кампаній складваюцца, бо паміж імі няма адносін «маці — дачка», і яны проста належаць адной асобе альбо групе асоб[1]. Пры складанні такой справаздачнасці важным з'яўляецца выкананне наступных умоў:
Вызначэнне перыметра камбінацыіВызначыць перыметр кансалідацыі — значыць акрэсліць кола кампаній, інфармацыя пра якія будзе выкарыстана ў мэтах фармавання фінансавай справаздачнасці групы[7]. Ключавое адрозненне камбінаванай справаздачнасці ад кансалідаванай — магчымасць сфармаваць камбінаваную справаздачнасць для групы, у якой адсутнічае выразная юрыдычная структура. Гэта дае магчымасць маніпуляваць дадзенымі ў фінансавай справаздачнасці, і, такім чынам, дазваляе «палепшыць» справаздачнасць. Гэта можна зрабіць, напрыклад, такімі спосабамі:
Трэба таксама адзначыць, што атрымаць аўдытарскае заключэнне ад сур'ёзнай аўдытарскай кампаніі на такую справаздачнасць вельмі цяжка[2][заўв 2] Заўвагі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia