Справаздачны перыяд

Бухгалтарскі ўлік
Ключавыя паняцці

БухгалтарБухгалтарскі рахунак
Галоўная бухгалтарская кніга
Абаротна-сальдавая ведамасць
Справаздачны перыяд
Уліковая палітыка
Падвойны запісПраводка
Дэбет і крэдытАктывы і пасівы
КалькуляцыяСабекошт
МСФСGAAP

Фінансавая справаздачнасць

Бухгалтарскі баланс
Справаздача аб прыбытках і стратах
Справаздача аб руху грашовых сродкаў
Справаздача аб змене капіталу
КансалідаванаяКамбінаваная

Вобласці бухгалтарскага ўліку

Улік выдаткаўФінансавы ўлікСудовая бухгалтэрыя
Улік фондаўКіраўнічы ўлікПадатковы ўлік
Бюджэтны ўлікБанкаўскі ўлік

Аўдыт
Фінансавы кантроль

Справаздачны перыяд — гэта прамежак часу, за які складаецца фінансавая справаздачнасць, то бок сістэма вартасных паказчыкаў аб актывах, абавязацельствах, уласным капітале, даходах, выдатках арганізацыі, а таксама іншая інфармацыя, якая адлюстроўвае фінансавае становішча арганізацыі на справаздачную дату, фінансавыя вынікі яе дзейнасці і змены фінансавага становішча[1].

Тэрміны справаздачнага перыяду

Справаздачны перыяд для гадавой справаздачнасці — гэта каляндарны год, звычайна з 1 студзеня па 31 снежня, за выключэннем выпадкаў стварэння, рэарганізацыі або ліквідацыі арганізацыі[1].

Справаздачны перыяд для прамежкавай справаздачнасці — гэта прамежак часу з 1 студзеня па справаздачную дату перыяду, за які складаецца прамежкавая справаздачнасць. Напрыклад, месяц, квартал або паўгоддзе.

Асаблівасці пры стварэнні арганізацыі

У выпадку стварэння арганізацыі першым справаздачным перыядам для гадавой справаздачнасці лічыцца перыяд з даты дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі па 31 снежня, а для прамежкавай справаздачнасці — з даты дзяржаўнай рэгістрацыі па справаздачную дату перыяду, за які складаецца такая справаздачнасць[1].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya