Калініна (Пухавіцкі раён)
Калі́ніна[1] (трансліт.: Kalinina, руск.: Калинино; да 1920-х гг. — Прытыка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска Прытыка, уласнасць Эсткаў, пазней Ёдкаў[2], у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1860 годзе 6 двароў[3]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча Прытыкі[4], паводле перапісу 1917 года ўрочышча Прытыка[5]. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Населены пункт быў перайменаваны ў пасёлак Калінін. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia