Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)
Падбярэ́жжа[1] (трансліт.: Padbiarežža, руск.: Подбережье; раней таксама Пабярэжжа) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. ГісторыяУ 1860 годзе маёнтак Пабярэжжа ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Да 1869 года ўласнасць Ігнацыя Манюшкі , пазней яго дачкі Евы Лапацінскай з Манюшкаў[2]. У 1903 годзе маёнткам валодала дваранка Караліна Марцінаўна Нефтэль[3]. У 1913 годзе ўласніца маёнтка Караліна Нефтэль, было 1304 дзесяціны зямлі[4]. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізавана, створаны пасёлак. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1968 годзе да Падбярэжжа былі далучаны вёскі Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і Хлебаўка. Хлебаўка ў 1908 годзе засценак, 5 двароў, 33 жыхары. На 1917 год урочышча, пазней — вёска. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[5]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia