Светлы Бор
Све́тлы Бор[1] (трансліт.: Svietly Bor, руск.: Светлый Бор; да 1920-х гг. — Яніна, да 1962 г. — Кардонная Фабрыка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. НазваПершапачатковая назва населенага пункта — Яніна, ад назвы кардоннай фабрыкі, яка, у сваю чаргу, відаць паходзіць ад імя ўладальніка Яна Каржанеўскага. Каржанеўскія былі буйнымі землеўладальнікамі ў ваколіцах, на канец XIX стагоддзя цэнтрам уладанняў быў маёнтак Новыя Валокі. ГісторыяНаселены пункт узнік як двор кардоннай фабрыкі «Яніна» Каржанеўскіх пры вёсцы Вугалец, адкрытай у 1898 годзе. У Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1912 годзе ўладальнікам фабрыкі быў Іван (Ян) Ануфрыевіч Каржанеўскі, гадавая вытворчасць 40 000 рублёў, былі паравы і водны рухавік, 26 работнікаў[2]. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, населены пункт пераўтвораны ў пасёлак Кардонная Фабрыка, завод перайменаваны ў імя Леніна. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наваколлі дзейнічала савецкая 1-я Мінская партызанская брыгада. У ліпені 1942 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска спалена, забіты 4 жыхары. Пасля вайны вёска была адноўлена. У 1962 годзе пасёлак перайменаваны ў Светлы Бор[3]. Насельніцтва
РэлігіяУ вёсцы ёсць праваслаўная царква, прыход Казанскай іконы Божай Маці[6]. Эканоміка і інфраструктураДзейнічае Пухавіцкая кардонная фабрыка, філіял «Белкартон». На 2013 год ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, крама, Дом культуры, дзіцячы сад і сярэдняя школа, аддзяленне сувязі. Славутасці
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia