Стары Двор (Пухавіцкі раён)
Стары́ Двор[1] (трансліт.: Stary Dvor, руск.: Старый Двор; раней таксама Пудзіцк або Пудзецк) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. ГісторыяУ XVII стагоддзі Пудзіцк адносіўся да Баштанскай воласці, уласнасць Кезгайлаў. Згадваецца ў 1582 годзе, уласнасць нашчадкаў Кезгайлаў у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У дакументах старабеларускай мовай завецца Пудицк, Пудинск[2]. Пазней уласнасць Завішаў[3]. У канцы XVIII стагоддзя адносіўся да маёнтка Смілавічы, уласнасць Агінскіх[4]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Да маёнтка адносілася таксама Пудзіцкая Слабада. У XIX стагоддзі маёнтак, уласнасць Манюшкаў, праз вена перайшла да Нефтэля, пазней уласнасць яго дачкі Евы Вайцяховіч[3]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. З канца XIX стагоддзя сустракаецца назва Стары Двор. У 1903 годзе ўласнасць дваранкі Евы Восіпаўны Вайцяховіч[5]. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створаны пасёлак Стары Двор. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Паводле перапісу 1960 года былі аднайменныя вёска і пасёлак. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[6]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia