Крамяні
Крамяні́[1] (трансліт.: Kramiani, руск.: Кремени) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. ГісторыяПерад скасаваннем прыгоннага права вёска Крамяні адносілася да маёнтка Падбярэжжа, уласнасць Манюшкаў[2], у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 2 ліпеня 1944 года савецкая 1-я Мінская партызанская брыгада пераплавілася цераз Свіслач, авалодала вёска і ўтрымлівала да прыходу савецкіх войскаў. Паводле перапісу 1960 года пасёлак. У 1964 годзе да вёскі Крамяні была далучана вёска Замасточча. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia