Шкавілаўка
Шка́вілаўка[1] (трансліт.: Škavilaŭka, руск.: Шкавиловка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. ГісторыяДа скасавання прыгоннага права вёска адносілася да маёнтка Любін, уласнасць Пялікшы, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні[2]. На карце 1860 года пазначана як Калонія, было 5 двароў[3]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час вайны непадалёк ад вёскі ва ўрочышчы Крыжыкі базіраваўся савецкі партызанскі атрад М. Джагарава (з 1943 года атрад «Камсамол») 1-й Мінскай партызанскай брыгады. У жніўні 1943 года і сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкіх карных аперацый вёску спальвалі, было забіта 11 жыхароў[4]. Пасля вайны вёска адноўлена. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia