Слабада (Турынскі сельсавет)
Слабада́[1] (трансліт.: Slabada), часта Пудзіцкая Слабада або Пудзецкая Слабада — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. ГісторыяЗа прыгонным правам вёска адносілася да маёнтка Пудзіцк[2]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1882 годзе адкрыта народнае вучылішча, у 1886 годзе было 52 вучні, настаўніцай была Ганна Зыранава. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін, млын, карчма. У XIX стагоддзі каля вёскі быў азёрны разліў Свіслачы[2]. У сакавіку 1907 года ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні, у якіх удзельнічалі таксама сяляне суседніх вёсак Баські і Шкавілаўка. У 1912 годзе ў вёсцы пачала працаваць Пудзецкая аднакласавая народная школа, якая месцілася ў звычайнай сялянскай хаце. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча было пераўтворана ў школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 70 вучняў. У 1924—1927 гадах — цэнтр Пудзецкаслабодскага сельсавета. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 2 ліпеня 1944 года партызаны савецкай 1-й Мінскай брыгады занялі вёску і ўтрымлівалі яе да прыходу 3 ліпеня часцей 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. У час вайны непадалёк ад вёскі ва ўрочышчы Крыжыкі базіраваўся савецкі партызанскі атрад М. Джагарава (з 1943 года атрад «Камсамол») 1-й Мінскай партызанскай брыгады. Паводле перапісу 1960 года вёска Пудзецкая Слабада. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia