Канцылярыя Вялікага Княства ЛітоўскагаКанцылярыя Вялікага княства Літоўскага — орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ пры вялікім князі. Асноўная функцыя — дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці гаспадара і паноў-рад. Канцылярыя была створана пры вял. князі Вітаўце. Кіравалася канцлерам. Выканаўчы апарат складалі пісары і дзякі (падпіскі) лікам, у розны час, ад дзесяці і болей, да некалькіх дзясяткаў. Унутранае разрозненне службоўцаў паводле галіны дзейнасці або тыпу дакументацыйнага забеспячэння амаль не існавала. Да 1-й пал. 1540-х гг. падзялялася на два моўныя аддзелы — «руская канцылярыя» і «лацінская канцылярыя». Ва ўмовах фактычнага існавання саслоўнай манархіі і моцнага класу феадалаў у ВКЛ, і ў адрозненне ад канцылярыяй цэнтралізаваных дзяржаў Заходняй Еўропы (а таксама і Маскоўскай дзяржавы часоў 1-й пал. 16 ст.), канцылярыя не мела самастойнасці дзеяння, і заставалася дапаможнай, выканаўча-тэхнічнай установай кіравання. У 14—пач. 15 ст. дакументацыя выкарыстоўвалася пераважна ў замежнай палітыцы, рэдка — у кантактах з членамі дынастыі. З 2-й пал. 15 ст. дакументацыя структурна ўскладнілася і набыла важнае значэнне ў зносінах улад ВКЛ з жыхарамі. Рэарганізаваная ў 1516—1522/1523 — рэзка скарочаны лік «рускіх» пісараў, быў фактычна ўведзены падзел пісараў-сакратароў на вядучых і дапаможных. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia