Стэфан Эль-Шаараві
Стэфан Карым Эль-Шаараві (араб. ستيفان الشعراوي; італ.: Stephan Kareem El Shaarawy; нар. 27 кастрычніка 1992, Савона) — італьянскі футбаліст егіпецкага паходжання, нападнік клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Італіі. Кар’ера«Джэноа»Эль-Шаараві пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе клуба «Джэноа» ва ўзросце чатырнаццаці гадоў[3]. 21 снежня 2008 года, калі яму было 16 гадоў і 55 дзён, ён дэбютаваў у чэмпіянаце, згуляўшы дзесяць хвілін у выязным матчы супраць «К’ева», стаўшы чацвёртым самым маладым іграком у гісторыі Серыі А[4]. «Мілан»25 чэрвеня 2011 года эль-Шаараві падпісаў кантракт з клубам «Мілан»[5]. 18 верасня 2011 года Стэфан дэбютаваў у новай камандзе ў матчы супраць «Напалі», дзе міланцы трывалі паражэнне з лікам 3:1[6]. Праз тры дні, выйшаўшы на замену Алешандрэ Пату, эль-Шаараві забіў свой першы гол за клуб у матчы супраць «Удынезэ»[7]. Пасля таго, як пайшоў з клуба Златана Ібрагімавіча Стэфан стаў сапраўдным лідарам каманды. Міжнародныя выступы15 жніўня 2012 года Стэфан дэбютаваў у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі[8]. Дасягненні«Шанхай Шэньхуа»:
«Рома»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia