Беларуска-армянскія адносіны

Беларуска-армянскія адносіны — адносіны Рэспублікі Беларусь з Арменіяй. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 года. У верасні 2001 года ў г.Ерэване адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь функцыянуе з 1993 года.

У 2001 і 2013 гадах адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Арменію. Афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Арменія прайшоў у чэрвені 2002 года. У верасні 2013 г. у рамках правядзення пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у г.Сочы прайшла двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Арменіі.

У 2000 годзе адбыўся абмен візітамі на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. У 2005 і 2011 гадах праведзены афіцыйныя візіты Прэм’ер-міністра Рэспублікі Арменія ў Рэспубліку Беларусь. У кастрычніку 2006 года — афіцыйны візіт Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Арменію.

У 2008, 2011 і 2014 гадах адбыліся афіцыйныя візіты ў Рэспубліку Беларусь Міністра замежных спраў Рэспублікі Арменія. У 2009 і 2012 гг. — афіцыйныя візіты Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Арменію. Двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў дыпламатычных службаў таксама праводзяцца ў рамках міжнародных форумаў (Ерэван, 2013; Люксембург, 2015).

Дагаворна-прававая база ўзаемаадносін налічвае каля 70 міжнародных дагавораў (на міждзяржаўным, міжурадавым і міжведамасным узроўнях).

Гандлёвы абарот паміж Арменіяй і Беларуссю складае каля 50 млн долараў. Беларускі ўрад плануе павялічыць экспарт у Арменію трактароў і ліфтаў, пасажырскай тэхнікі, малочнай прадукцыі. Арменія пастаўляе на беларускі рынак кветкі, спіртныя напоі, лекі[1].

12 чэрвеня прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў у парламенце, што Арменія ў нейкі момант выйдзе з АДКБ і назад не вернецца, пакуль прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выбачыцца перад Арменіяй ці Беларусь выйдзе з арганізацыі. Пашынян таксама заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы чыноўнік не наведае Беларусь, бо «адзін з кіраўнікоў АДКБ удзельнічаў у падрыхтоўцы» 40-дзённай вайны супраць Арменіі. 13 чэрвеня пасол Арменіі ў Беларусі Размік Хумаран быў выкліканы ў Ерэван для кансультацый. У адказ Мінск для кансультацый адклікаў свайго пасла з Арменіі[2]. У жніўні, пасля чарговага выказвання Лукашэнкі, група армянскіх актывістаў закідала памідорамі і бульбай будынак беларускай амбасады ў Ерэване.

26 снежня 2024 года падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета паміж Лукашэнка і прэм’ер-міністрам Арменіі Пашынянам адбылася публічная спрэчка, дзе прэм’ер Арменіі пацвердзіў сваю рашучасць не наведваць афіцыйны Мінск.

Гл. таксама

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya