Кіроўца![]() ![]() Кіро́ўца[1][2] (польск.: kierowca)[3], або вадзіцель[4] (з руск.: водитель[5]), шафёр[6] (з фр.: chauffeur) — чалавек, які кіруе самаходнай машынай (аўтамабілем, танкам, катарам і пад.)[7]. Права кіравання механічным транспартным сродкам або самаходнай машынай пэўнай катэгорыі пацвярджае пасведчанне кіроўцы. Тэрміналагічная канкурэнцыяСуфікс -цель непрадуктыўны ва ўсіх усходнеславянскіх і польскай мовах, але рэгулярны ў польскай мове (-ciel)) і ў рускай (-тель). Распаўсюджанне суфікса -тель у рускай мове навукоўцы звязваюць з паўднёваславянскім уплывам альбо лічаць, што -тель захаваўся ў рускай мове з індаеўрапейскай. У польскай жа мове паўднёваславянскі ўплыў не быў інтэнсіўным, хоць ён існаваў (у прыватнасці, праз чэшскую мову, якая пераняла некаторыя паўднёваславянскія рысы). Верагодна, -ciel захаваўся дзякуючы неперарыўнай кніжнай традыцыі: літаратурныя польская і руская мовы ствараліся на кніжнай аснове, тады як беларуская і ўкраінская грунтуюцца на народна-дыялектных гаворках, у якіх стылістычна маркіраваны фармант не выкарыстоўваўся[8]. У беларускую і ўкраінскую мовы суфікс -цель (-тель) быў запазычаны з рускай у 1930-я гады і пазней, але відавочная тэндэнцыя да замены гэтага суфікса фармантамі -нік (-ник). З суфіксам -цель канкуруюць і фарманты -ец, -ца, якія актывізаваліся ў тым ліку і пад уплывам польскай мовы. Канкурэнцыя гэтых словаўтваральных сродкаў таксама выклікае спрэчкі і абмеркаванні на старонках беларускамоўнага інтэрнэту[8]. Сёння агульнасавецкі стандарт вадзіцель дастаткова імкліва выцясняецца назоўнікам кіроўца. Мовазнавец Алесь Каўрус адзначае, што назоўнік кіроўца заняў сваё месца ў словаўтваральным гняздзе, далучаецца да шэрагу назоўнікаў, якія ўтвораны з дапамогай фарманта -ца: прамоўца, суразмоўца, выступоўца і пад[9]. У носьбітаў беларускай культуры на ўзроўні падсвядомасці замацаванае разуменне, што транспартным сродкам можна толькі кіраваць. Дзеяслоў жа вадзіць, у адрозненне ад рускай мовы, мае зусім іншае значэнне: дапамагаць ісці (вадзіць дзіця за руку), хадзіць з кім-небудзь і паказваць што-небудзь (вадзілі госця ў тэатр), рухаць чым-небудзь па паверхні чаго-небудзь (вадзіць алоўкам па паперы) або ўжываецца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў кшталту вадзіць за нос. Зыходзячы з таго, што любым транспартным сродкам можна толькі кіраваць, у беларускай мове і замацаваўся назоўнік кіроўца, які ў кантэксце не толькі выразна адлюстроўвае якраз беларускую матывацыйную базу, але і можа ўжывацца з прыдаткам, пашыраючы тым самым лексічныя рэсурсы і спалучальныя магчымасці мовы[9]. Знакі салідарнасціПры неабходнасці сувязі на дарозе кіроўцы карыстаюцца наступнымі знакамі ветлівасці і салідарнасці.[крыніца?]
Таксама ў залежнасці ад дарожнай сітуацыі, мірганне дальнім святлом можа значыць, або прапусці мяне, або я цябе прапускаю. Ветлівы вадзіцель заўсёды падзякуе, уключыўшы на дзве-тры секунды аварыйную сігналізацыю.
Калі наперадзе на вузкай дарозе ідзе дальнамер, ці аўтобус, тады яго вадзіцель папярэджвае вадзіцеляў ззаду правым сігналам павароту, што дарога свабодная, можна выканаць абгон, або левым, што абгон небяспечны[10]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia