Лешак Калакоўскі
Лешак Правім Лешак Калакоўскі (польск.: Leszek Kołakowski; 23 кастрычніка 1927, г. Радам, Польшча — 17 ліпеня 2009) — польскі філосаф. Член Польскай АН з 1991. БіяграфіяПрафесар Варшаўскага ўніверсітэта (1964—68). У 1966 выключаны з Польскай аб'яднанай рабочай партыі. У 1968 (пасля сакавіцкіх студэнцкіх дэманстрацый) пазбаўлены кафедры, эмігрыраваў. 3 1970 прафесар Оксфардскага ўніверсітэта. У сваіх поглядах першапачаткова прыхільнік марксізму, пазней яго крытык. Даследуе праблемы гісторыі, філасофіі, філасофіі культуры (асабліва рэлігіі), аксіялогіі і гнасеалогіі. Аўтар фундаментальнай працы «Галоўныя плыні марксізму. Узнікненне — развіццё — распад» (т. 1—3, 1976—78), прысвечанай гісторыі марксізму. Сярод іншых прац: «Светапогляд і штодзённае жыццё» (1957), «Пазітывісцкая філасофія» (1966), «Культура і фетышы» (1967), «Прысутнасць міфа» (1972), «Гусерль і пошукі пэўнасці» (1975), «Рзлігія: калі Бога няма» (1982), «Horror metaphysicus» (1988), «Цывілізацыя на лаве падсудных» (1990). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia