Мора Рысер-Ларсена

Мора Рысер-Ларсена
Плошча 1 138 300 км²
physical
Мора Рысер-Ларсена
Мора Рысер-Ларсена

Мора Рысер-Ларсена (анг. Riiser-Larsen Sea) — ускраіннае мора Атлантычнага сектара Паўднёвага акіяна ля берагоў Зямлі Каралевы Мод (Усходняя Антарктыда). Распасціраецца ад берагоў Антарктыды да 65 ° пд. ш. На захадзе па 14 ° у. д. мяжуе з морам Лазарава, на ўсходзе па грэбня банкі Гунерус — з морам Касманаўтаў. Плошча 1138300 км ². На большай частцы мора глыбіні перавышаюць 3000 м. Амаль круглы год пакрыта неабсяжнымі льдамі. Шмат айсбергаў. Першыя звесткі пра мора Рысер-Ларсена атрыманы рускай экспедыцыяй Ф. Ф. Белінсгаўзена (1819—1820). Найбольшы ўклад у вывучэнне гэтага мора ўнесла савецкая антарктычная экспедыцыя, удзельнікі якой вылучылі гэтую частку Паўднёвага акіяна ў самастойнае мора (1962).

Назва дадзена ў гонар нарвежскага даследчыка Антарктыкі Я. Рысер-Ларсена.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya