Нарадзіўся ў сяле Карніца на Падляшшы. Бацька — Андрэй Янчук — быў старастам уніяцкай цэркві ў вёсцы[3]. Падчас правядзення ўладамі палітыкі ліквідацыі уніі і пераводу вернікаў Холмскай епархіі(руск.) (бел. ў праваслаўе (1875) ён быў адным з тых, хто трымаўся старой веры, за што быў падвергнуты ўціску[3][4].
Падчас вяртання з Мінска ў Маскву захварэў на тыф і памёр.
Музычная дзейнасць
Збіраў і апрацоўваў беларускі, літоўскі, польскі, рускі, украінскі музычны фальклор. Асабліва вялікі ўнёсак зрабіў у вывучэнне песеннай культуры сялян Падляшша, Палесся, Беларусі і Украіны. Некаторыя народныя песні прыводзіць у нотным выкананні(руск.) (бел.. Аўтар апрацовак народных песень, рэдактар музычна-фальклорных зборнікаў. З’яўляецца аўтарам некалькіх арыгінльных музычных сачыненняў, у тым ліку харавога гімну «Не пагаснуць зоркі ў небе» на словы Я. Купалы[2].
Навуковая дзейнасць
Вывучаў побыт і народную творчасць усходніх славян. Вывучаў гарадзішчы в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне (1892). У Расійскім этнаграфічным музеі захоўваецца 18 набытых ім прыкладаў эстонскай і латышскай традыцыйнай культуры.
Адстойваў самастойнасць беларускай і ўкраінскай культур і народаў. Цікавіўся беларускім нацыянальным адраджэннем, падтрымліваў кантакты з рэдакцыяй «Нашай нівы». Першы паставіў на навуковую аснову збіральніцтва і вывучэнне баларускага музычнага фальклору, даў аб’ектыўную эстэтычную адзнаку беларускаму песеннаму меласу, тонка перадаваў у сваіх запісах меладычнаю і рытмічную своеасаблівасць розных фальклорных жанраў[2].
Матэрыялы экспедыцыі ў Мінскую губерню (у 1886) друкаваў у газеце «Минский вестник» (1886—87) і навуковых выданнях. Склаў «Праграму для збірання этнаграфічных звестак» (1887, з М. Харузіным(руск.) (бел.[8]). Аўтар музычна-фалькларыстычных прац «Маларускае вяселле ў Корніцкай парафіі Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні» (1886), «Па Мінскай губерні» (1889), працы па антрапалогіі «Некаторыя дадзеныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў» (1890).
Літаратурная дзейнасць
А од мэнэ маім внукам Ніц ся нэ зостанэ, І моя нікчэмна слава Так як сьніег розстанэ…
Нэх розстанэ, абы сонце Было тэплэ й яснэ, Щоб ім ліепша была доля, Жыце сьвіетлэ й краснэ!
Аўтар п’ес «Піліп Музыка» (1887), «Не дапамогуць чары…» (1891), «Выхаванец» (1899), «Ці заробіш, ці праробіш», «Вядзьмарка», «На чужыне», «Святы вечар». Напісаў паэтычны зборнік «Крымскія вершы».
Малорусская свадьба в Корницком приходе Константиновского уезда Седлецкой губернии. — М., 1885.
Заметка о старых рукописных песенниках, добытых из Волынской губернии // Киевская старина — № 1. — 1888.
По Минской губернии // Труды этнографического отдела Общества любителей естествознания, антропологии и этнографии. — Т. 9. — Вып. 1. — 1889.
Польские ученые музыканты и этнографы. Оскар Кольберг // Этнографическое обозрение. — № 2. — М., 1889.
Вступительная записка об изучении народной песни и музыки и о деятельности Московской музыкально-этнографической комиссии // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — М., 1906.
Князь Одоевский и его значение в истории русской церковной и народной музыки // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — М., 1906.
Несколько замечаний об источниках изучения первобытной музыки // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — М., 1906.
О мнимо-народных белорусских песнях исторического и мифологического содержания // Сборник Харьковского историко-филологического общества. — Т. 18. — Харьков, 1908.
О музыке былин в связи с историей их изучения // Русская устная словесность. — Т. 2. Былины. — М., 1919.
Узнагароды
Ордэны Святога Станіслава III ступені, Святой Ганны III і II ступеняў, святога Уладзіміра IV ступені, памятныя медалі.
↑ абвгдеёжЯнчук Николай Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 719. — 737 с.
↑ абТурьинская Х. М. Н. А. Янчук: у истоков «Этнографического обозрения» // Этнографическое обозрение. — № 4. — 2009. — C. 102.
↑Кирчів Р. Рецензія на: «Bazyli Białokozowicz. Mikołaj Janczuk (1859—1921). Podlaskie skrzyżowanie tradycji słowiańskich. — Olsztyn: Wyższa szkoła pedagogiczna, 1996. — 250 s.» // Записки Наукового товариства імені Шевченка. — Том ССХLII. Праці Секції етнографії та фольклористики. — Львів: Наукове товариство імені Шевченка, 2001. — С. 647.
↑Янчук Микола // Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
↑ абвЯнчук Мікалай // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — С. 554. — ISBN 5-85700-014-9.
↑ абвгЯнчук Н. А. // Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.
↑Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — Т. 9, кніга 1. — С. 602. — 686 с. — 5800 экз. — ISBN 985-02-0552-0.
Турьинская Х. М. Н. А. Янчук: у истоков «Этнографического обозрения» // Этнографическое обозрение. — № 4. — 2009. — C. 102—109.
Шаров Н. В. Н. А. Янчук // Труды Белорусского государственного университета. — Мн., 1922. — № 2—3.
Янчук Мікалай // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — С. 554. ISBN 5-85700-014-9.
Янчук Микола // Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
Янчук Н. А. // Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.
Сумцов М.(руск.) (бел. Микола Андрієвич Янчук. «Наука на Україні», 1922, № 3;
Манаграфіі
Петровская Г. А. Не погасла звезда: Жизненный и творческий путь Н. А. Янчука. Мн.: Наука и техника, 1987. — 78 с.
Białokozowicz B.(руск.) (бел. Mikołaj Janczuk, 1859—1921. Podlaskie skrzyżowania tradycji słowiańskich. — Olsztyn: Wyższa Szkoła Pedagogiczna, 1996. — 250 s. ISBN 83-85513-95-7