Мікалай Тальваш
Мікалай Тальваш (? — 25 верасня 1598) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Паоходзіў з роду Тальвашаў герба «Лебедзь», сын Станіслава Тальваша. З маладосці быў прывучаны да рыцарскіх справаў, ваяваў спачатку разам з князем Раманам Сангушкам на войнах маскоўскіх, потым з Рыгорам Хадкевічам і Мікалаем Радзівілам Рудым, у гэты час ён ужо быў палкоўнікам. З 23 сакавіка 1566 прызначаны «на новы ўрад кашталяна менскага», з 1570 жамойцкі кашталян, з 1588 маршалак надворны, з 12 лютага 1596 года троцкі кашталян. У 1565 годзе адпраўлены ад Яна Хадкевіча з часткаю войска ў Інфлянты супраць шведаў караля Эрыка (першае ўварванне шведаў у Інфлянты), дзе на галаву разбіў шэсць тысяч пад вёскай Кірэмпай каля Рэвеля, чатырыста чалавек ўзяў у палон і захапіў некаторыя харугвы. Праз пяць год (у 1570) быў паслом у Маскве, дзе заключыў трохгадовы мір. У 1577 годзе быў дынабургскім старостам і бяржанскім цівуном. У 1581 годзе трымаў радунскае староства. Меў сына Адама, які быў таксама жамойцкім кашталянам і дынабургскім старостам. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia