Юзаф Сангушка
Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 мая 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (1760—1768) і вялікі літоўскі (з 1768). Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Мінску і Гродна. БіяграфіяЗ княжацкага роду Сангушкаў герба «Літоўская Пагоня», сын Паўла Караля, вялікага маршалка літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша. Абіраўся паслом на вальны сойм у 1754 годзе[3]. На сойме 1767—1768 гадоў абвясціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў. Падтрымаў абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 годзе таемна далучыўся да Барскай канфедэрацыі. У 1774 годзе ажаніўся з Ганнай Цэтнер, з якой меў сына Рамана (1775—1790). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia