Крыштоф Весялоўскі
Крыштоф Весялоўскі (? — 19 красавіка 1637) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1600—1604), стольнік (1604—1620) і крайчы вялікі літоўскі (1620—1622), маршалак надворны літоўскі (1622—1635) і вялікі літоўскі (з 1635). Трымаў Мельніцкае, Тыкоцінскае і Суражскае староствы, адміністратар Гарадзенскай эканоміі. БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра, таксама маршалка вялікага літоўскага, і Соф’і з Любамірскіх. ![]() Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку цівуна віленскага, гараднічага гарадзенскага і ляснічага новагародскага. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, іхні маршалак у 1609 і 1618 гадах. Удзельнічаў у войнах з Масковіяй, Швецыяй і Асманскай імперыяй. Браў удзел у выправе на Швецыю ў 1598 годзе, у часе якой ягоны карабель пацярпеў крушэнне. Прыхільнік Жыгімонта Вазы, падчас рокашу Зебжыдоўскага (1606—1609) актыўна яго падтрымліваў. Сойм 1620 года прызначыў яго камісарам для размежавання Падляшскага і Берасцейскага ваяводстваў. Фундаваў кляштар брыгітак у Горадні, а таксама касцёлы ў Лунне, Квасах, Завадарах і інш. Заснаваў шпіталь для жаўнераў у Тыкоціне. У шлюбе з Аляксандрай Марыянай Сабескай дзяцей не меў, выхоўваў прыёмную дачку і сваячку Грызельду з Вадынскіх (жонка Яна Станіслава Сапегі, захаваўся яе партрэт). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia