Рыгор Станькавіч Осцік
Рыгор Станькавіч Осцік (Осцікавіч, Остык) (не пазней за 1478[5] — студзень 1519[6]) — намеснік анікштанскі і маршалак гаспадарскі (1492)[5], маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509–1519), ваявода троцкі (1510—1519). З роду Осцікаў, сын Станка Осцікавіча. Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах (1492—1494, 1500—1503), у бітве на Ведрашы (1500) трапіў у маскоўскі палон. Пасля ўцёкаў з палону кн. К. Астрожскага вераснем 1507 года, іншых палонных закавалі ў кайданы, а некаторых вял.кн. маскоўскі хацеў пакараць смерцю, у тым ліку Рыгора Осціка. Вызвалены з палону ў красавіку 1509 года[6]. Зноў атрымаў урад дворнага маршалка, а пасля заняцця ўрада віленскага ваяводы Мікалаем Мікалаевічам Радзівілам, летам 1510 года стаў ваяводам троцкім[6]. Ажаніўся ў канцы XV ст. з Аляксандрай, дачкой кн. Петкі Раманавіча Свірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтка Мядзель-Кабыльнік. Меў трох сыноў — Рыгора, Станіслава і Юрыя. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia