Юзаф Аляксандр Ябланоўскі
Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (4 лютага 1711, Ціхомель на Валыні — 1 сакавіка 1777, Лейпцыг) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мецэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (1744—1755), ваявода новагародскі (1755—1772), член шматлікіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў. БіяграфіяЗ магнацкага роду Ябланоўскіх герба «Прус ІІІ», сын Аляксандра Яна і Тэафіліі з Сяняўскіх. Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Германіі, Галандыі, Англіі. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1740 ажаніўся з Каралінай Радзівіл, дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла, што дало яму магчымасць набыць маёнткі і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[5]. У часы другога панавання Станіслава Ляшчынскага быў яго прыхільнікам, паслом ад караля польскага і вялікага князя літоўскага да караля французскага Людовіка XV. У 1743 ад імператара Карла VII атрымаў тытул князя. Падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, па паразе якой адмовіўся ад пасады новагародскага ваяводы, каб не ўдзельнічаць у санкцыянаванні першага падзелу Рэчы Паспалітай[5]. ДзейнасцьНапісаў некалькі значных гістарычных прац. Дзякуючы яго прапанове і фінансаванню ў Парыжы ў 1772 годзе выйшаў вядомы атлас Rizziego-Zannoniego, першы атлас Рэчы Паспалітай «Carte de Pologne…» Заснаваў у 1774 ва ўніверсітэце ў Лейпцыг Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (лац. Societas Jablonoviana), якое існуе і сёння. У XVIII стагоддзі выдаваліся яго працы па гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы. Здолеў вылучыць з ліку забароненых даследаванні Мікалая Каперніка, папулярызаваў яго працы. У 1761 выкупіў маёнтак у Чарнолессі, каб захаваць памяць пра Яна Каханоўскага. Напісаў: «Ostafi… tudzież nauka o wierszach i wierszopisach polskich» (1751, вершам), «Museum Polonum» (1752), «L’Empire des Sarmates» (1748) і працы па генеалогіі. Меў рэзідэнцыі ў Падхорцах каля Стрыя, Ябланове-Літоўскім, Ляхавічах. Аднавіў Наваградскі замак[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia