Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга
Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга — вучэбна-навуковы цэнтр біялагічнага факультэта БДУ. ГісторыяНарачанская біялагічная станцыя (НБС) створана ў 1947 годзе па ініцыятыве прафесара Л. А. Зянкевіча[2]. У 2002 годзе атрымала статус Вучэбна-навуковага цэнтра «Нарачанская біялагічная станцыя». У 2006 годзе біястанцыі прысвоена імя выдатнага гідрабіёлага Г. Г. Вінберга. Першым дырэктарам (з 1948 па 1960 год) была кандыдат біялагічных навук П. С. Невядомская, далей біястанцыяй кіравалі А. І. Сяргееў, І. А. Жук, Г. П. Шлешынскі, затым Л. П. Кашавар, А. Ф. Арлоўскі, з 2002 г. — доктар біялагічных навук Таццяна Васільеўна Жукава. АпісаннеУ 2002 г. уведзены ў строй новы шматпавярховы корпус, які ўключае 14 сучасных лабараторый, а таксама навучальныя класы, канферэнц-залу, бібліятэку і інтэрнат. Штат НБС налічвае 18 чалавек, якія забяспечваюць тэхнічнае абслугоўванне і аказваюць дапамогу ў правядзенні студэнцкіх практык і навуковых даследаванняў. На біястанцыі маюцца маторныя і вяслярныя лодкі, аўтамабіль, спецыяльнае гідрабіялагічнае абсталяванне для правядзення палявых работ і неабходныя прыборы для эксперыментальных даследаванняў. ДзейнасцьУ рамках навучальнага працэсу НБС забяспечвае правядзенне вучэбных і вытворчых практык, лабараторных заняткаў, арганізацыю выканання курсавых, дыпломных, магістарскіх работ, садзейнічае падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі (выкананне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый). На базе НБС выконваюцца даследаванні, накіраваныя на вывучэнне заканамернасцей функцыянавання водных і наземных экасістэм, механізмаў фарміравання якасці вод і прадуктыўнасці вадаёмаў у мэтах захавання іх прыродных асаблівасцяў і ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў, правядзенне шматгадовых рэжымных назіранняў (экалагічнага маніторынгу) на азёрах Нарачанскай групы. Базавым падраздзяленнем, якое забяспечвае правядзенне навукова-даследчых работ НБС, з’яўляецца НДЛ гідраэкалогіі біялагічнага факультэта. Біястанцыя садзейнічае правядзенню даследаванняў кафедраў, навуковых падраздзяленняў БДУ і навуковага аддзела Нацыянальнага парка «Нарачанскі», прымае ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні навукова абгрунтаваных рэкамендацый па захаванню прыроднага патэнцыялу Нарачанскага рэгіёну. У рамках навукова-асветніцкай дзейнасці біястанцыя забяспечвае арганізацыю і правядзенне навуковых канферэнцый, нарад і семінараў, вядзе прапаганду экалагічных ведаў сярод мясцовага насельніцтва і адпачывальнікаў, аказвае навукова-метадычную дапамогу школам рэгіёну ў сферы экалагічнай адукацыі і аховы прыроды. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia