Незалежнасць Фінляндыі![]() Фінляндыя абвясціла незалежнасць 6 снежня 1917 года. Фармальнае абвяшчэнне незалежнасці было часткай доўгага працэсу, які прывёў да незалежнасці Фінляндыі. ГісторыяПракламацыя імператрыцы Лізаветы (1742)Тэма незалежнасці Фінляндыі ўпершыню згадваецца ў XVIII стагоддзі, калі Фінляндыя знаходзілася пад кантролем Швецыі. 18 сакавіка 1742 года, калі Фінляндыя была пад акупацыяй Расійскай імперыі ў ходзе Расійска-шведскай вайны (1741—1743) , імператрыца Лізавета Пятроўна выдала пракламацыю да фінскага народа на фінскай мове, дзе заклікала да стварэння незалежнай ад Швецыі і Расіі дзяржавы[1]. Гэта прывяло да падрыхтоўкі стварэння Каралеўства Фінляндыі . Пляменнік Лізаветы, герцаг Пётр Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскі (пазней Імператар Усерасійскі) быў абвешчаны Каралём Фінляндыі. Аднак палітычная сітуацыя хутка змянілася і ідэя была забытая[2]. Аньяльскі саюзАньяльскі саюз узнік у 1788—1790 з мэтай спыніць вайну Швецыі з Расійскай імперыяй, і да некаторай ступені закранаў ідэю незалежнасці Фінляндыі. Частка ўдзельнікаў была звязана з ордэнам Вальгалы . Расійскія акупацыі і спусташэнні 1713-21 гадоў (так званае Вялікае ліхалецце ) і 1741-43 гадоў усё яшчэ былі ў памяці фінаў, што вялі партызанскую вайну супраць Расіі. Георг Магнус Спрэнгтпортэн , які браў удзел у саюзе, напісаў праект канстытуцыі Фінляндыі ў 1786 годзе. Пазней Спрэнгтпортэн удзельнічаў у фарміраванні аўтаномнага Вялікага Княства Фінляндскага, у 1808 годзе стаў першым генерал-губернатарам Фінляндыі пасля таго, як Швецыя страціла фінскія землі ў часе Фінскай вайны[3]. Паўстанне нацыянальнай самасвядомасці![]() Органы кіравання развіваліся ў залежным ад Расійскай імперыі Вялікім Княстве Фінляндскім пасля 1809 года. Сойм Фінляндыі збіраўся рэгулярна з 1863 года. Нацыянальная самасвядомасць развівалася адначасова з агульнаеўрапейскімі ідэямі нацыяналізму. Юхан Людвіг Рунеберг і Эліяс Лёнрут стварылі ідэалізаваны вобраз фінскага народа і фінскай прыроды ў 1830-40-х гадах[4]. Юхан Вільгельм Снельман быў цэнтральнай фігурай нацыянальнага рамантызму і тагачасных дыскусій пра нацыю. Цягам моўнага канфлікту ў Фінляндыі ён заахвочваў адукаваныя слаі грамадства выкарыстоўваць фінскую мову замест шведскай[5]. Елізавета Ярнефельт трымала літаратурны салон Järnefelts skola («Школа Ярнефельт»), які стаў цэнтрам руху фенаманаў . У 1880—1910 залаты век фінскага мастацтва спалучыўся з нацыянальным адраджэннем. Вядомымі дзеячамі таго часу былі Акселі Гален-Калела, Алексіс Ківі і Альберт Эдэльфельт. Лозунгам фенаманаў было:
Першы перыяд русіфікацыі Фінляндыі пачаўся ў 1899 годзе з лютаўскага маніфеста Мікалая II, калі Мікалай Бобрыкаў стаў генерал-губернатарам Фінляндыі[7][8][9]. У выніку быў напісаны ліст Pro Finlandia, які сабраў 523 тысячы подпісаў, і быў дастаўлены ў Санкт-Пецярбург дэлегацыяй з 500 чалавек[10]. У той жа час паўстаў рух супраціўлення Кагал . У 1901 годзе Расія спрабавала рэфармаваць фінскую армію новай вайсковай павіннасцю, якая абавязвала фінаў не толькі абараняць Фінляндыю, але і служыць на ўсіх франтах імперыі. Фінскае супраціўленне зрабілася масавым і толькі палова прызыўнікоў з’явілася на службу[11]. Бобрыкаў быў застрэлены ў 1904 годзе Эйгенам Шаўманам, які пасля застрэліў і сам сябе[8][12]. Фінская газета Päivälehti, раней цэнзураваная, была канчаткова зачынена праз асвятленне забойства. Кампазітар Ян Сібеліус стварыў жалобны марш In memoriam у памяць аб Шаўмане[12]. Параход «Джон Графтан » няўдала спрабаваў пераправіць вялікую колькасць зброі для фінскага супраціўлення ў часе расійска-японскай вайны 1904—1905 гадоў. Фінская ўсеагульная забастоўка 1905 года часова спыніла русіфікацыю. ![]() Цягам 1905—1908 Леа Мехелін сфармаваў урад і стварыў ліберальную дэмакратыю з усеагульным выбарчым правам . У 1906 годзе быў створаны аднапалатны Парламент Фінляндыі[13]. Тым не менш, паўнамоцтвы парламента абмяжоўваліся імператарам у 1908—1916 гадах. Другі перыяд русіфікацыі Фінляндыі ў 1908 годзе і Першая сусветная вайна прывялі да аб’яднання актывістаў. У перыяд кіравання Франца-Альберта Зейна , пераемніка Бобрыкава, абмеркаванне законаў было перанесенае ў расійскую Дзяржаўную думу , якая прасоўвала абмежаванні фінскай аўтаноміі[14]. Мікалай II дамагаўся поўнай русіфікацыі і скасавання аўтаноміі Фінляндыі ў 1914 годзе, але працэс быў спынены пачаткам Першай сусветнай вайны. Быў створаны рух фінскіх егераў і першыя 200, а затым 1900, фінскіх добраахвотнікаў былі адпраўленыя ў Германію каб прайсці навучанне як егеры (элітная лёгкая пяхота) для ўзброенага супраціву[15]. Фінскія егеры сфарміравалі 27-ы егерскі батальён і былі адпраўленыя ў Лібаву змагацца супраць Расійскай імперыі. Сібеліус напісаў Jäger March на словы Хейкі Нурміа , які служыў у 27-ым батальёне[16]. Падзеі 1917 годаРэвалюцыя ў Расійскай імперыіЛютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года парадзілі надзею ў Вялікім Княстве Фінляндскім. Пасля адрачэння цара Мікалая II ад прастола 2 (15) сакавіка 1917 года асабістая унія паміж Расіяй і Фінляндыяй страціла юрыдычную аснову — прынамсі, згодна з меркаваннем у Хельсінкі — бо імператар адначасова быў вялікім князем Фінляндскім . Пачаліся перамовы паміж Часовым урадам Расіі і фінскім кіраўніцтвам. Закон аб вярхоўнай уладзеАтрыманая ў выніку прапанова, зацверджаная Часовым урадам Расіі, была моцна перапрацавана ў фінскім парламенце і пераўтворана ў так званы Закон аб вярхоўнай уладзе (фінск.: Valtalaki, шведск.: Maktlagen), у адпаведнасці з якім парламент абвясціў[17], што цяпер ён мае ўсе паўнамоцтвы ў заканадаўстве, за выключэннем міжнароднай палітыкі і ваенных пытанняў, а таксама, што можа быць скасаваны толькі ўласным рашэннем. Падчас галасавання лічылася, што Часовы ўрад хутка пацярпіць паражэнне ад паўстання ў Санкт-Пецярбургу . Часовы ўрад, аднак, захаваўся, не ўхваліў Закон аб уладзе і распусціў фінскі парламент. Пасля новых выбараў і канчатковага паражэння Часовага ўрада ў Кастрычніцкай рэвалюцыі парламент Фінляндыі вырашыў стварыць рэгенцкі савет з трох чалавек[18] на аснове Канстытуцыі Фінляндыі, а дакладней на аснове § 38 старога Закона аб форме кіравання 1772 года, які быў прыняты саслоўямі пасля бяскроўнага перавароту Густава III. Гэты параграф прадугледжваў абранне новага манарха ў выпадку спынення каралеўскай лініі і тлумачыўся ў Фінляндыі як надзяленне суверэнітэтам саслоўяў, а пазней парламента, падчас такога міжцарства. Аднак рэгенцкі савет так і не быў абраны праз моцную апазіцыю фінскіх сацыялістаў і іх усеагульную забастоўку 1917 года, якая патрабавала больш радыкальных дзеянняў. 2 (15) лістапада 1917 года бальшавікі абвясцілі агульнае права на самавызначэнне, у тым ліку права поўнага аддзялення, «для народаў Расіі». У той жа дзень парламент Фінляндыі выдаў дэкларацыю, у якой часова браў на сябе ўсе паўнамоцтвы кіравання Фінляндыяй[19]. Стары Закон аб форме кіравання больш не лічыўся прыдатным. Вядучыя колы доўгі час лічылі, што манархізм і спадчынная знаць састарэлі, і выступалі за рэспубліканскую канстытуцыю для Фінляндыі. Абвяшчэнне незалежнасціПер Эвінд Свінхувуд сфармаваў Сенат, які пачаў сваю дзейнасць 27 лістапада 1917 года. Яго мэтай было як мага хутчэйшае дасягненне незалежнасці. 4 снежня Сенат звярнуўся ў парламент з Дэкларацыяй аб незалежнасці і прапановай новага рэспубліканскага закона аб форме кіравання[20]. Тэхнічна Дэкларацыя незалежнасці атрымала форму прэамбулы прапановы і павінна была быць узгоднена парламентам. Парламент прыняў Дэкларацыю 6 снежня 100 галасамі супраць 88[21][22]. Са спасылкай на дэкларацыю ад 15 лістапада, у новай дэкларацыі гаворыцца:
Міжнароднае прызнаннеСвінхувуд неадкладна звярнуўся да Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Германіі і Францыі з просьбай прызнаць незалежнасць Фінляндыі. Захад, аднак, заявіў, што будзе чакаць, пакуль былы кіраўнік, Расія, прызнае дэкларацыю. Яны сказалі Свінхувуду дагаварыцца з бальшавіцкім урадам Леніна. Свінхувуд вагаўся, бо не хацеў прызнаваць бальшавікоў законнымі кіраўнікамі Расіі. Да таго ж ён думаў, што бальшавіцкая ўлада, напэўна, хутка ўпадзе. Таму парламент вырашыў папрасіць прызнання ва Усерасійскага ўстаноўчага сходу . Германія, якая тым часам вяла перамовы з Савецкай Расіяй , прымусіла фінаў перагаварыць з Леніным і Саветам народных камісараў . Свінхувуд паслухаўся іх парады, бо Фінляндыя жадала як мага хутчэйшага прызнання Германіяй[23]. 18 (31) снежня 1917 года ўрад Савецкай Расіі выдаў дэкрэт аб прызнанні незалежнасці Фінляндыі[24], а 22 снежня 1917 года (4 студзеня 1918 года) ён быў зацверджаны вышэйшым органам савецкай выканаўчай улады — Усерасійскім цэнтральным выканаўчым камітэтам[25]. Пасля гэтага незалежнасць Фінляндыі была прызнана Германіяй, Швецыяй і Францыяй 4 студзеня 1918 года, Нарвегіяй і Даніяй 10 студзеня і Аўстра-Венгрыяй 13 студзеня[26]. Арганізацыя новай краіныЭканамічныя праблемы абцяжарвалі простых людзей, што прывяло да палярызацыі і неўзабаве распаліла грамадзянскую вайну. Дэкларацыя звяртае ўвагу на гэтую праблему:
Многія з неабходных міністэрстваў і органаў улады былі заснаваныя ў гады аўтаноміі і працягвалі сваю дзейнасць, частка з іх пад новай назвай. Банк Фінляндыі займаў тую ж пазіцыю, што і раней. Нацыянальная лоцманская служба была русіфікавана, бо мела ваеннае значэнне. Нацыянальная навігацыйная рада, пазней названая Фінскай марской адміністрацыяй, была заснавана 15 снежня 1917 года, і лоцманства стала яе абавязкам[27][28]. Спроба ўсталяваць у Фінляндыі манархію правалілася, і ў 1919 годзе Каарла Юха Стольберг быў абраны першым прэзідэнтам. Першыя парламенцкія выбары ў гісторыі незалежнай Фінляндыі адбыліся ў сакавіку 1919 года. Нацыянальныя сімвалы![]() З шэрагу прапаноў парламент выбраў сіне-белы сцяг, які быў падняты над домам парламента 28 мая 1918 года[29]. Герб Фінляндыі з каранаваным ільвом на чырвоным полі існаваў з часоў шведскага кіравання[30]. Выбар дзяржаўнага гімна падзяліў сацыяльныя класы. Кансерватары аддавалі перавагу «Маамме» Рунеберга і Пацыуса, а рабочы клас спяваў «Марсельезу» і «Інтэрнацыянал». Пасля перамогі белых у грамадзянскай вайне ў Фінляндыі быў абраны «Маамме». Дзень незалежнасці Фінляндыі 6 снежня быў абвешчаны нацыянальным святам. Законапраект аб ператварэнні Фінляндыі ў рэспубліку быў прыняты сеймам у 1919 годзе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia