Павел Аляксандравіч Рыбак
Павел Рыбак (нар. 11 верасня 1983, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераПачаў займацца футболам у Гродна, але потым апынуўся ў Мінску. Гуляў за розныя клубы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам (зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца). Улетку 2014 года, пасля зыходу з клуба Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды. У снежні 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сезоне 2016 дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2017 стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сезон[6]. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павел застаўся ў клубе, толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сезоне 2018 быў іграком стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сітуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў з-за траўмы і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 года стаў іграком «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з мая па верасень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад. У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з чэрвеня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру. Трэнерская кар’ераПасля завяршэння кар’еры стаў працаваць трэнерам у акадэміі мінскага «Дынама». У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[11]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12]. Крыніцы
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia