Панасавічы
Пана́савічы[1] (трансліт.: Panasavičy, руск.: Панасовичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 22,5 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяПаводле перапісу 1897 года вёска ў Маскоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 г. і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы, у Насоўскай, з 1926 года — у Сялецкай гміне. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Сашыцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 4 жыхароў, на фронце загінулі 7 воінаў-землякоў. З 1954 года ў Сялецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Усход». 7 лютага 1972 года была выключана з рэестра в. Ракавічы (у 1940 — 17 двароў, 85 жыхароў, у 1959 — 20 будынкаў, 24 гаспадаркі, 106 жыхароў, у 1970 — 104 жыхары), якая злілася з в. Панасавічы[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia