Рагачы (Бярозаўскі раён)
Рагачы́[1] (трансліт.: Rahačy, руск.: Рогачи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяПаводле перапісу 1897 года в. Рагачы ў Наскоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Каля вёскі знаходзілася лясная кантора. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 г да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Наскоўскай гміны Палескага ваяводства. Польшчы, з 1926 года ў Сялецкай гміне. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Сашыцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 6 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 6 воінаў-землякоў. З 1954 года ў Сялецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Усход». ПланіроўкаПланіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, і асобных участкаў забудовы. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia