Геаграфія (ад грэч.γῆ (ге) — Зямля і грэч.γράφω (графо) — пішу) — комплексная навука аб прычынах, заканамернасцях і рэаліях тэрытарыяльных адрозненняў прыроды, насельніцтва і гаспадаркі планеты Зямля.
Сучасная геаграфія ўяўляе сабой сістэму прыродазнаўчых і грамадскіх навук аб прыродных, сацыяльна-эканамічных і прыродна-гаспадарчых тэрытарыяльных комплексах (сістэмах) і іх кампанентах. Фізічная геаграфія вывучае прыродныя тэрытарыяльныя комплексы, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах. У сувязі з гэтым геаграфія адносіцца адразу да двух цыклаў навук: фізічная геаграфія — прыродазнаўчая навука, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука грамадская.
Навуковыя дадзеныя паказваюць, што Зямля ўтварылася з сонечнай туманнасці каля 4,54 мільярдаў гадоў назад і неўзабаве пасля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнік — Месяц. Меркавана жыццё з’явілася на Зямлі прыкладна 3,9 млрд гадоў назад. З тых часоў біясфера Зямлі значна змяніла атмасферу і іншыя абіятычныя фактары, абумовіўшы колькасны рост аэробных арганізмаў, а таксама фарміраванне азонавага слоя, які разам з магнітным полем Зямлі аслабляе шкодную для жыцця сонечную радыяцыю(далей…).