Плывунец звычайны
Плывунец звычайны[1] (Utriculária vulgáris) — водная расліна, від роду Плывунец (Utricularia) сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae). Апісанне![]() Лісце тонка рассечена на вузкія долі, на якіх размешчаны маленькія авальныя лоўчыя бурбалкі з паветрам. Ловіць дробных насякомых, ракападобных, водарасці (напрыклад, вольвакс). Цвіце з чэрвеня па верасень. Кветканосы даўжынёй 15-30 см, на іх — буйныя ярка-жоўтыя кветкі ў друзлай малакветкавай гронцы. Свабодна плавае ў павольна бягучых або стаячых водах канаў, сажалак, балот. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае. Распаўсюданне і асяроддзе пражыванняАхоўны статусПлывунец звычайны ўключаны ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі (Белгарадская і Ульянаўская вобласці, Рэспубліка Калмыкія, Стаўрапольскі край) і Украіны (Закарпатская, Палтаўская, Цярнопальская, Харкаўская і Чарнавіцкая вобласці), а таксама Туркменістана. ВыкарыстаннеДля міні-вадаёмаў. Батанічная класіфікацыяСінонімыПа дадых The Plant List на 2013 год[2], у сінаніміку віду ўваходзяць:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia