Полацкая аперацыя
Полацкая наступальная аперацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года) — ваенная аперацыя Чырвонай Арміі супраць нямецкіх войск падчас Вялікай Айчыннай вайны. Праводзілася 1-м Прыбалтыйскім фронтам. З’яўляецца складовай часткай Беларускай аперацыі[2]. Сілы бакоўСССР1-ы Прыбалтыйскі фронт (камандуючы генерал арміі І. Х. Баграмян, начальнік штаба генерал-лейтэнант У. В. Курасаў) у складзе:
Германія
Ход аперацыіАперацыя праводзілася войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту пасля паспяховага завяршэння Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі. Мэтай быў разгром групоўкі нямецкіх войск і вызваленне горада Полацк. Прадугледжвалася ўдарам па збежных напрамках акружыць і разграміць Полацкую групоўку гітлераўцаў. Савецкім войскам супрацьстаялі злучэнні 16-й арміі групы армій «Поўнач» і частка сіл нямецкай 3-й танкавай арміі групы армій «Цэнтр». У раёне Полацка знаходзілася 6 нямецкіх дывізій. Была створана абарончая паласа «Тыгр». Азёрна-балоцістая мясцовасць вакол Полацка стварала цяжкапераадольны абарончы раён. У горадзе быў створаны рубеж кругавой абароны. Галоўныя ўдары наносілі 6-я гвардзейская армія з правага флангу фронту ў напрамку на Полацк і 4-я ўдарная армія з левага флангу ў напрамку на Катляны — Полацк. 29 чэрвеня 1944 года злучэнні 4-й ударнай і 6-й гвардзейскай армій разгарнулі наступленне. 30 чэрвеня была пастаўлена задача вызваліць Полацк да канца 1 ліпеня. Да раніцы наступнага дня злучэнні 6-й гвардзейскай арміі выйшлі да ўскраін горада, а злучэнні 43-й арміі і часці 1-га танкавага корпуса перарэзалі чыгунку Полацк—Маладзечна і выйшлі на мяжу Германавічы—Докшыцы. 1-ы танкавы корпус 29 чэрвеня вызваліў Ушачы, вырваўся на аператыўны прастор і зруйнавальнымі ўдарамі з тылу спрыяў паспяховаму наступленню з фронту злучэнняў 6-й гвардзейскай і 43-й агульнавайсковай армій. Упартыя баі за Полацк працягваліся 4 дні. Да раніцы 4 ліпеня горад быў ачышчаны ад праціўніка. У выніку аперацыі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту авалодалі Полацкім вузлом абароны, знішчылі 6 нямецкіх дывізій, прасунуліся за 6 сутак на 120—130 км[3]. Узнагароды і памяць31 злучэнняў і ваенных часцей, якія штурмавалі горад і вызначыліся пры яго вызваленні, былі ўдастоены ганаровага наймення «Полацкіх». Больш за 30 вайскоўцаў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. На вуліцы Гагарына ў Полацку ўсталяваны абеліск у гонар войск 1-га Прыбалтыйскага фронту. На плошчы Свабоды ўсталяваны помнік Воінам-вызваліцелям. Каля шашэйнай дарогі на Мінск усталяваны на п’едэстале танк «Т-34» у памяць экіпажа Героя Савецкага Саюза В. Д. Халева, які першым прарваўся ў горад. У памяць 23 воінаў 8-й стралковай роты 158-га гвардзейскага стралковага палка 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта А. М. Грыгор’ева, якія фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі плацдарм, на беразе ракі, на месцы бою, усталяваны абеліск з мармуровай плітой. На ёй высечаныя імёны загінуўшых. У памяць аб 23-х гвардзейцах у Полацку названая таксама вуліца. Аб гвардзейцах узвода А. М. Грыгор’ева Юрый Візбар напісаў песню «Кошт жыцця». Гл. таксамаКрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia