Люблін-Брэсцкая аперацыя
Люблінска-Брэсцкая аперацыя (18 ліпеня — 2 жніўня 1944 г.) — частка буйнамаштабнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі «Аперацыя Баграціён» ПравядзеннеЛюблін-Брэсцкая наступальная аперацыя была праведзена войскамі 1-га Беларускага фронту з мэтай разгрому брэсцкай і люблінскай груповак праціўніка. З нямецкага боку ім супрацьстаялі злучэнні 2-й арміі і 9-й арміі групы армій «Цэнтр» і 4-я танкавая армія групы армій «Паўночная Украіна». Да зыходу 21 ліпеня савецкія войскі на шырокім фронце выйшлі да р. Заходні Буг, з ходу яе фарсіравалі і ўступілі на тэрыторыю Польшчы. Арміі правага крыла ў гэты перыяд падыходзілі да Брэста. Да зыходу 26 ліпеня часці выйшлі да Заходняга Буга, ахапіўшы групоўку праціўніка ў Брэста з поўначы і паўночнага захаду. На працягу 28 ліпеня Брэст быў вызвалены. ВынікіУ выніку Люблінска-Брэсцкай аперацыі было завершана выгнанне немцаў з паўднёва-заходніх абласцей Беларусі і вызвалены ўсходнія раёны Польшчы. Падчас аперацыі савецкія войскі прасунуліся на 260 км. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia