Курган Бессмяротнасці (Полацк)
Курган Бессмяротнасці — курган у горадзе Полацку, Віцебскай вобласці. ГісторыяУ чэрвені-ліпені 1966 года жыхарамі горада Полацка ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны на беразе ракі Заходняя Дзвіна, на месцы былых бітваў, быў узведзены манумент, помнік доблесці і славы — Курган Бессмяротнасці. Аўтар праекта — галоўны архітэктар горада Полацка Мікалай Пятровіч Глазуноў. За 14 дзён, да 22-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзясяткі тысяч палачан узвялі гэты помнік, які стаў сімвалам непахіснасці і мужнасці больш за 200 тысяч абаронцаў і жыхароў Полацка, якія загінулі ў час вайны, сімвалам славы і ўдзячнай памяці нашчадкаў. У Кургане знаходзіцца зямля з брацкіх магіл Полацкага, Аршанскага, Глыбоцкага, Лепельскага, Верхнядзвінскага, Расонскага і іншых раёнаў, Брэста, Мінска, Віцебска, з гарадоў Расійскай Федэрацыі і магіл савецкіх воінаў у Празе. 3 ліпеня 1966 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Бессмяротнасці, каля якога пад рэквіем «Вечная слава героям» Героі Савецкага Саюза Зінаіда Міхайлаўна Тусналобава-Марчанка, Віктар Іванавіч Яронька і Барыс Уладзіміравіч Гетц запалілі Вечны агонь. Апісанне![]() Курган Бессмяротнасці ўяўляе сабой 10-метровы пагорак, у які закладзена 2500 м3 зямлі. На яго вяршыні размешчана пляцоўка з факелам. На святы гэты факел запальваюць у памяць пра герояў вайны, а 9 мая, у Дзень Перамогі, каля кургана праводзяцца патрыятычныя акцыі. Побач разбіты парк, прысвечаны 50-годдзю Савецкай улады, у самым цэнтры гарыць Вечны агонь памяці. Таксама тут знаходзіцца мармуровая пліта, пад якой ляжыць капсула з пасланнем падрастаючаму пакаленню, якую замуравалі пад пліту 8 чэрвеня 1966 года, а ў 2017 годзе да 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі адбылося яе ўрачыстае адкрыццё[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia