Прыдзвінне (заказнік)
«Прыдзвінне» — арніталагічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца ў Віцебскім раёне (15 км ад Віцебска). Створаны ў 1985 годзе для аховы каштоўных насаджэнняў (пойменная дубрава) і рэдкіх раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. АпісаннеЗаказнік складаецца з дзвюх частак. Адна — пойма ракі Шэвінкі ад вытоку з возера Шэвінскае да ўпадзення ў Дзвіну, дзе растуць дубы, што ўзяты пад ахову. Другая частка — гэта прылягаючы да поймы ракі лес. 3 ахоўваемых відаў тут вырастаюць боцікі шарсцістагубыя, асака Дэвела, ятрышнік шлеманосны і мужчынскі, пярэсна еўрапейская, познацвет асенні, тайнік яйцападобны, асака павіслая, шалфей лугавы. Сустракаецца касач сібірскі, фіялка персікалістая, шпажнік чарапіцавы, пальчатакарэннік балтыйскі і мяса-чырвоны, першацвет высокі, венерын чаравічак сапраўдны. На тэрыторыі заказніка рэгулярна гняздуюцца рэдкія віды птушак: пустальга, малы пагоніч, дамавы і касматаногі сыч, зімародак звычайны. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia