Пінская ваенная флатылія
Пінская ваенная флатылія — фарміраванне (флатылія) Ваенна-марскога флоту Узброеных Сіл Саюза ССР. Аб’яднанне створана 17 ліпеня 1940 года з упраўлення, карабелёў і частак перайменаванай Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Галоўная база — Пінск, тылавая — Кіеў[1]. СкладДа пачатку Вялікай Айчыннай вайны флатылія мела ў сваім складзе[2]:
Асноўныя караблі Пінскай ваеннай флатыліі: Штатная колькасць асабовага складу флатыліі да мабілізацыі налічвала 2 307 чалавек[5], у ходзе вайны колькасць асабовага складу павялічылася да 3 386 чалавек (346 камандзіраў, 110 асоб палітсаставу, 650 старшын і сяржантаў, 2 290 чырвонафлотцаў і чырвонаармейцаў)[2]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны папоўнілася 45 караблямі, катэрамі і дапаможнымі судамі, перададзенымі з народнай гаспадаркі па плане мабілізацыі (план прадугледжваў перадачу каля 60 судоў). Узброіць і ўвесці ў строй з перададзеных судоў здолелі не ўсе з-за рэзкага развіцця неспрыяльнай абстаноўкі на фронце (па некаторых дадзеных, усяго 18 караблёў)[6]. У аператыўным дачыненні флатылія складалася з атрадаў рачных караблёў (Бярэзінскі, Прыпяцкі, Дняпроўскі, ужо ў ходзе вайны былі сфармаваныя Кіеўскі і Чарнігаўскі атрады). У страі знаходзіліся 27 баявых караблёў і 30 катэраў[3].
Камандны складКамандуючы — контр-адмірал Д. Д. Рагачоў (22 чэрвеня — 18 верасня 1941 года). Ваенны камісар — палкавы камісар Г. В. Татарчанка (22 чэрвеня — 14 ліпеня 1941 года), памёр ад сардэчнага прыступу
Начальнік штаба — капітан 2-га рангу Р. І. Брахтман (22 чэрвеня — 20 верасня 1941 года). Баявыя дзеянніПінская вайсковая флатылія дзейнічала на стыку Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў. Падраздзяленні гідраграфаў флатыліі, якія займаліся прамерамі рэчышча ракі Заходні Буг, апынуліся заспеты вайной у Брэста і ўступілі ў бой у першыя хвіліны вайны[8]. Да 11 ліпеня 1941 года асноўныя сілы флатыліі былі зведзены ў 3 атрады: Бярэзінскі, Прыпяцкі (на Бярэзіне і Прыпяці ў аператыўным падначаленні заходняму фронту) і Дняпроўскі (на Дняпры ў аператыўным падпарадкаванні Паўднёва-Заходняму фронту). Бярэзінскі атрад узаемадзейнічаў з 21-я арміяй, Прыпяцкі — з часткамі 4-й і 5-й арміяй, Дняпроўскі — з часткамі 26-й і 38-й арміяй. У жніўні 1941 года былі сфармаваныя Кіеўскі і Чарнігаўскі атрады. ![]() Архіў: ЦАМО, Фонд: 229, Вопіс: 161, Справа: 11, ліст дакумента ў справе: 216. ![]() Кіеўскі атрад рачных караблёў (АРК), сфармаваны 4 жніўня для садзейнічання войскам Кіеўскага ўмацаванага раёна, пачаў актыўную падтрымку левага фланга КіУР з 7 жніўня, калі нямецкія часткі падышлі да Пірагова, наблізіўшыся да Дняпра. Склад атрада часта мяняўся, але першапачаткова ў яго ўваходзілі: канлодка «Крэмль», канлодка «Кагановіч», канлодка «Дзімітраў», манітор «Пляшын», вартавыя катэры «С-1» і «С-2», бронекатэр «Н-15». Таксама КіУР аказвала падтрымку артылерыя з усходняга берага Дняпра, напрыклад 135 пап РГК. Стральба караблёў вялася з закрытых пазіцый з пратокі ў раёне Асакоркі — Вішанькі па зваротах сухапутных частак, у прыватнасці 147 сд. Назіральныя пункты, якія складаліся з асабістага складу флатыліі, знаходзіліся ў сухапутных частках і трымалі сувязь са сваімі караблямі па тэлефоне ці радыё[7]. Пінская ваенная флатылія спрыяла доўгаму ўтрыманню перапраў праз Дняпро і стварэнню абароны савецкімі войскамі на яго левым беразе. У жніўні-верасні 1941 года Пінская ваенная флатылія ўдзельнічала ў абароне Кіева[7]. У сярэдзіне жніўня праціўнік выйшаў непасрэдна да ракі Дняпро, захапіўшы Каніў і плацдарм на левым беразе Дняпра блізу н. п. Гарнастайпіль і Акунінава, што на поўнач ад Кіева. Тым самым ПВФ была вымушана правесці тры аперацыі па вываду/прарыву караблёў і судоў у Кіеў. Так 17 — 19 жніўня 1941 года адбыўся так званы Канеўскі прарыў, праведзены Дняпроўскім АРК з раёна Канева ў Кіеў. Гэтую аперацыю ўвязалі з дзеяннямі палявой і дальнабойнай артылерыі сухапутных войскаў, якая дапамагала душыць варожыя цэлі з левага берага Дняпра. У цэлым прарыў апынуўся ўдалы, а страты мінімальныя. 25 — 26 жніўня 1941 года адбыўся так званы 1-ы Акунінаўскі прарыў Прыпяцкага АРК з раёна Чарнобыль — Дамантава (сяло цяпер не існуе) — Навозы ў Кіеў міма нямецкага плацдарма ў Акунінава. А 30 — 31 жніўня 1941 года адбыўся 2-і Акунінаўскі з тымі ж мэтамі. Гэтыя дзве аперацыі былі няўдалымі, у Кіеў прыбыло каля 1/3 караблёў, іншая траціна была патопленая ў ходзе прарываў альбо агнём з берага, альбо авіябамбёжкамі. Астатнія (таксама каля 1/3) вярталіся ў раён Чарнобыль — Дамантава — Навозы, дзе былі неўзабаве знішчаныя нямецкімі войскамі, якія падышлі да ракі[7]. Да канца выканаўшы задачу, маракі ўзарвалі свае караблі і змагаліся ў складзе акружанай групоўкі[1]. На апошніх этапах гэтай вялікай бітвы за Кіеў з маракоў загінулых караблёў ПВФ сфарміраваны сухапутны атрад маракоў (два батальёна па 360 чалавек, асобная рота ў 120 чалавек, рота камскладу ў 140 чалавек), які падзялілі на два атрады. 1-ы атрад вёў баі ў раёне Асцёр — Бобрык — Русаніў, а 2-і атрад — абараняў рубяжы КіУР блізу Галасееўскага лесу. Загад на падрыў караблёў ПВФ, якія на той момант засяродзіліся ў Кіеве, быў дадзены Ваенным Саветам 37-арміі 18 верасня, за некалькі гадзін да пакідання горада савецкімі войскамі[7]. Пры прарыве кальца акружэння 20 верасня ад Барыспаля на Іванькаў маракі флатыліі ішлі ў першых шэрагах атакоўцаў, толькі загінулых у гэтым баі іх было звыш 100 чалавек[2]. 6 кастрычніка 1941 года загадам наркама ВМФ Пінская ваенная флатылія была расфармаваная[1]. Пасля вайныНа базе Дняпроўскай ваеннай флатыліі пасля Другой сусветнай вайны быў створаны 1-ы навучальны атрад ВМФ СССР у беларускім горадзе Пінск, які рыхтаваў спецыялістаў для чатырох флатоў (Паўночнага, Ціхаакіянскага, Балтыйскага і Чарнаморскага) і адной флатыліі (Каспійскай)[9]. Навучальны атрад расфармавалі ўжо пасля распаду СССР[10] у 1992 годзе[11] 2 снежня. Цяпер у горадзе Пінск не засталося вайскова-марскіх падраздзяленняў, як гэта было ў савецкі час[12]. Цяпер на матэрыяльна-тэхнічнай базе 1-га навучальнага атрада рыхтуюць сувязістаў і вадалазаў для памежнай службы незалежнай Беларусі, а большая частка вайсковага гарадка маракоў перайшла да Пінскага памежнага атрада (які заняў месца вайсковых маракоў у горадзе), навучальны корпус электрамеханічнай школы аддалі Пінскай рэгіянальнай мытні, будынак штаба і Дом афіцэраў аддалі каталіцкай суполцы пад духоўную семінарыю, матроскі клуб ператварылі ў краму, матроскі сад ператварылі ў проста сквер, адзін з будынкаў вайсковага гарадка ператварылі ў цэнтральную паліклініку горада, стадыён «Хваля» з прылеглымі тэрыторыямі аддалі Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту для стварэння сучаснай спартыўнай базы, а набярэжная ракі Піна ў выніку рэканструкцыі атрымала новае мірнае аблічча[9]. У выніку ад былога вайсковага гарадка маракоў застаўся толькі напамін у выглядзе назвы стадыёна і гарадской каманды «Хваля» і абноўленая алея герояў-дняпроўцаў ля ўваходу ў цэнтральную паліклініку[9]. Дакументы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia