Каўказскі фронт (Вялікая Айчынная вайна)
Каўка́зскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны. ГісторыяУтвораны 30 снежня 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 30 снежня 1941 года на базе Закаўказскага фронту. Войскі Каўказскага фронту завяршылі распачатую 25 снежня 1941 года войскамі Закаўказскага фронту і сіламі Чарнаморскага флоту Керчанска-Феадасійскую дэсантную аперацыю 1941—1942 гадоў, нанеслі паражэнне керчанскай групоўцы праціўніка, захапілі важны аператыўны плацдарм у Крыме. 15 — 18 студзеня 1942 года пасля раптоўнага ўдару праціўніка войскі фронту пакінулі Феадосію і адступілі на Ак-Манайскія пазіцыі. Як следства пакідання войскамі Феадосіі на Каўказскі фронт быў накіраваны прадстаўніком Стаўкі армейскі камісар 1 рангу Л. З. Мехліс . Па яго загаду былі арыштаваныя: камандуючы 44-й арміяй генерал-маёр І. Ф. Дашычаў , камандзір 236-й стралковай дывізіі генерал-маёр В. К. Мароз (расстраляны), ваенны камісар 236-й стралковай дывізіі батальённы камісар А. І. Кандрашоў, камандзір 63-й горна-стралковай дывізіі падпалкоўнік П. Я. Ціндзянеўскі і інш. 25 студзеня 1942 года Л. З. Мехліс без узгаднення з Масквой настаяў на аддачы загаду аб вызваленні Феадосіі. Стаўка асудзіла дзеянні Л. З. Мехліса і запатрабавала старанна падрыхтаваць аперацыю. 28 студзеня 1942 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 28 студзеня 1942 грда Каўказскі фронт быў падзелены на Крымскі фронт і Закаўказскую ваенную акругу. СкладУ аператыўным падпарадкаванні: КамандаваннеКамандуючы:
Член Ваеннага савета:
Начальнікі штаба:
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia