Фронт рэзервовых армій
Фронт рэзерво́вых а́рмій — аператыўна-стратэгічнае фарміраванне, адзін з франтоў РСЧА УС СССР, у часы Вялікай Айчыннай вайны. ГісторыяСтвораны на заходнім (маскоўскім) стратэгічным напрамку паводле рашэння Стаўкі ВГК ад 14 ліпеня 1941 года з задачай своечасовай арганізацыі абароны на рубяжы Старая Руса — Асташкаў — Белы — Істоміна — Ельня — Бранск (працягласць мяжы каля 750 кіламетраў). СкладУ склад фронту ўвайшлі ўпраўленне і шэсць рэзервовых армій, перададзеных з рэзерву Стаўкі ВГК. У 1-м эшалоне фронту разгортваліся: У рэзерве заставаліся 31-я і 32-я арміі. Баявыя дзеянніАсноўнымі напрамкамі ў абароне фронту рэзервовых армій лічыліся калінінскі, вяземскі і тульскі. 20 ліпеня 1941 года 14 дывізій з армій 1-га эшалона фронту былі вылучаныя для нанясення контрудараў у раёне Смаленска. 25 ліпеня 1941 года Фронт рэзервовых армій быў скасаваны, яго войскі ўвайшлі ў склад Заходняга і Рэзервовага франтоў. Камандны склад![]()
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia