Пітэр Фердынанд Друкер
Пітэр Фердынанд Друкер (ням.: Peter Ferdinand Drucker; 19 лістапада 1909, Вена — 11 лістапада 2005) — амерыканскі вучоны аўстрыйскага паходжання; эканаміст, публіцыст, педагог, адзін з самых уплывовых тэарэтыкаў менеджменту XX стагоддзя. Пітэр Друкер нарадзіўся ў Вене 19 лістапада 1909. Вырас у Вене, у 1920-х пераехаў у Германію, вучыўся ў Гамбургу, затым у Франкфурце. У 1937 годзе збег ад нацысцкага рэжыму ў ЗША. У 1943 годзе стаў грамадзянінам ЗША. Выкладаў менеджмент ва Універсітэце Нью-Ёрка з 1950 па 1971 год. У 1971 па 2005 год быў прафесарам Сацыяльнай навукі і менеджменту ў Універсітэце Клермонта. Пачынаючы з 1939 года напісаў 39 кніг, а таксама сотні артыкулаў у The Wall Street Journal і Harvard Business Review. Працягваў прафесійную дзейнасць да самай смерці. Сфармаваў тэорыю аб глабальным рынку. Аўтар канцэпцыі «інфармацыйнага работніка». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia